Все новости

Брат Таццяны Драздоўскай: «Дзяржаўныя органы працягваюць шукаць нейкія змовы і тэрарыстаў з экстрэмістамі, зачышчаюць праваабарончыя арганізацыі, але немагчыма жыць па-за межамі правоў у сучасным свеце»

2 августа 2021, 09:36

Дырэктар «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» Сяргей Драздоўскі, які з’яўляецца братам Таццяны Драздоўскай, распавёў пра хатні арышт.

«Як вазочніка мяне маглі наведваць блізкія, яны дапамагалі з побытавымі момантамі. Тое, што я маю інваліднасць, спрасціла мне адсутнасць руху як такога: я даўно прызвычаіўся займацца фізічнымі практыкаваннямі дома. Я ўспрыняў арышт як складаную задачу, якой дамо рады. Перагортваў хатнюю бібліятэку, змог засесці за напісанне планаў. Цяжка, калі табе няма з кім іх абмеркаваць. Але ўсё гэта не параўнаецца з цяжкасцямі таго ж Алега ў СІЗА.

Наш «Офіс» стаў адным з шэрагу арганізацый, якія хочуць ліквідаваць. І пакуль што мы, як і астатнія калегі, атрымалі неадэкватныя тлумачэнні: за тое, што мы 24 месяцы не прыносілі прыбытку (але ж мы некамерцыяная ўстанова). Вядома, гэта не можа быць сапраўднай прычынай.

У панядзелак мы з калегамі будзем збірацца і вырашаць, як працаваць далей. У нас, напрыклад, быў распачаты вялікі праект па працы з дзецьмі з інваліднасцю, а зараз нашы банкаўскія рахункі арыштаваныя. Трэба будзе зразумець, як працягваць нашу дзейнасць, бо ў нас няма сумневаў, што яе трэба працягваць. У сённяшніх умовах яшчэ больш актуальная праца па абароне правоў чалавека. Дзяржаўныя органы працягваюць шукаць нейкія змовы і тэрарыстаў з экстрэмістамі, зачышчаюць праваабарончыя арганізацыі, але немагчыма жыць па-за межамі правоў у сучасным свеце. Як і немагчыма забараніць прагу свабоды і жаданне лепшай будучыні», – сказаў Драздоўскі.

Нагадаем, дырэктара «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» Сяргея Драздоўскага затрымалі ў лютым разам з юрыстам Алегам Граблеўскім. Першы паўгода правёў пад хатнім арыштам, а другі – у СІЗА ў статусе падазраваных у махлярстве (артыкул 209 КК). 31 ліпеня іх выпусцілі пад паручальніцтва. Пры гэтым следства працягваецца.

Таццяна Драздоўская – чэмпіёнка свету ў парусным спорце і адзіны незабанены член выканкама НАК – выключэнне на ёй выдалі з-за статусу дзеючай, нягледзячы на 42 гады, спартсменкі. Яна адна з першых падпісала праўладны ліст.