Авто/мотоАмериканский футболБадминтонБейсболБильярдБобслей и санный спортБоксБорьбаВелоспортВодные виды спортаВолейболГимнастикаГольфГребляЕдиноборстваКерлингКиберспортКонный спортКонькобежный спортЛегкая атлетикаЛыжный спортНастольный теннисПарусный спортПляжный футболПокерПрочиеРегбиСовременное пятиборьеСтрельбаТриатлонТяжелая атлетикаФехтованиеФигурное катаниеФутзалХоккей на травеХоккей с мячомШахматыЭкзотическкие видыЭкстремальные виды
RU
Артур Удрыс: «Валейбол, як і іншы спорт у Беларусі, памірае»
20 августа 2022, 11:13
31-гадовы валейбаліст, актывiст SOS BY, падпісант ліста за сумленныя выбары Артур Удрыс падзяліўся меркаваннем пра сітуацыю ў беларускім валейболе.
«Ён цяпер хутчэй не жыве, а выжывае. У Беларусі звычайна было дзве-тры самыя моцныя каманды, «Шахцёр» і «Будаўнік», і яшчэ некалькі вядомых накшталт «Энергіі» і БАТЭ. Цяпер «Шахцёр» яшчэ захоўвае ўзровень заробкаў, але не ведаю, як будзе пасля Новага года, бо [спонсар каманды] «Беларуськалій» трапіў жа пад санкцыі.
З клубам «Мінск», наколькі разумею, сітуацыя дрэнная. Яны ўпісаліся ў расійскую Суперлігу, і горад дае ім нейкія грошы на пераезды і спаборніцтвы, але ў гульцоў заробкі смешныя. То-бок валейбол, як і іншы спорт, [у Беларусі] памірае», – упэўнены Удрыс.