Аляксандра Герасіменя: «Чалавек, які кіруе усёй спартыўнай галіной краіны, запытаўся навошта нам адкрытая вада і прапанаваў трэніравацца на Мінскім моры»

Кіраўнік БФСС Аляксандра Герасіменя выказалася пра праблемы існуючай беларускай спартыўнай сістэмы.

- У адным з інтэрвʼю вы сказалі, што спартыўная сістэма ў Беларусі згніла. На вашую думку, калі гэта пачалося і як адбывалася?

– Гэта адбылося не толькі ў спорце, а ва ўсіх галінах. Людзі, якія кіруюць той ці іншай галіной, не прафесіяналы сваёй справы. Яны не маюць уяўлення, як развіваць тую ці іншую сферу. 

У нас адзін раз міністр запытаўся, навошта нам адкрытая вада і прапанаваў ехаць трэніравацца на Мінскае мора. Гэта для разумення ўзроўню ведаў чалавека, які кіруе ўсёй спартовай галіной.

Калі я прыязджала на міжнародныя турніры і бачыла каманду ЗША, яны рэальна ганарацца, што яны выступаюць за сваю краіну. І не таму, што ім у галаву ўбіваюць, што Амерыка лепш за ўсіх, яны шчыра вераць. Амерыканскім спартоўцам кожны раз гавораць, якія яны класныя, чаго яны могуць дасягнуць.

У нас усё робіцца праз страх. Кажуць, што спорт па-за палітыкай, а чаму ён па-за, ніхто не скажа.

Адпаведна ўся падрыхтоўка будуецца на тым, што спартоўцы вінны дзяржаве. Каму і чаму яны вінны таксама ніхто не разбіраецца. Аб тым, што грошы на спартоўцаў выдзяляюцца праз падаткаплацельшчыкаў, пра гэта ніхто не гаворыць.

Разуменне такое, што спартоўцы вінны дзяржаве, таму што для іх дзяржава будуе басейн, – сказала Герасіменя.

Источник: Наша Ніва
Реклама 18+