Все новости

Кіраўнік БФСС Герасіменя павіншавала беларусаў з Днем Волі

25 марта 2022, 14:21

Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя павіншавала беларусаў з Днем Волі.

«З днем Волі даражэнькія беларусы!

Важным момантам для гісторыі Беларусі было прыняцце рэзалюцыі 1918 года, у якой гаварылася аб прызнанні права беларускага народа на самавызначэнне і дэмакратычную форму праўлення. З гэтага дня Беларусь стала асобнай і незалежнай адзінкай на палітычнай карце Еўропы, а не часткай іншых дзяржаў.

Беларуская Народная Рэспубліка пріснавала менш за год, але набыцце першай беларускай дзяржавы адыграла вялікую ролю ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Дзяржаўнай мовай аб’явілі беларускую, з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Была прынята часовая канстытуцыя, уведзены пашпарты грамадзянаў БНР.

Падзеі 2020 года змянілі стаўленне значнай часткі беларускага грамадства да сімвалаў БНР – бела-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня»:

Бела-чырвона-белая сімволіка не толькі нагадвае людзям пра гістарычныя падзеі – яна становіцца сімвалам выражэння імі сваей палітычнай пазіцыі.

Сення мы як і 104 гады таму зноў змагаемся за сваю свабоду і незалежнасць. Беларусы з усяго свету аб’ядноўваюцца з мэтай нагадаць, што мы не зломлены і працягваем барацьбу, што быць сапраудным беларусам – гэта гонар!

Запрашаю ўсіх прыняць удзел у святочным маршы, які стартуе заўтра 26 сакавіка ў 14.00 на плошчы Канстытуцыі!», – напісала Герасіменя.