Все новости

БФСС пра сыход Герасiменi: «З гонарам вытрымала ўсе выпрабаванні, прадэманстраваўшы бязмежную волю да перамогі»

20 апреля 2022, 11:43

Беларускі фонд спартовай салідарнасці пракаментаваў сыход з пасады старшыні арганізацыі трохразовай прызёркі Алімпійскіх гульняў Аляксандры Герасімені.

«Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае вялікую падзяку Аляксандры за праведзеную на працягу амаль двух гадоў працу ў нашым калектыве.  Аляксандра з самага пачатку пратэстаў у Беларусі дапамагала сумленным спартсменам, а пра працу BSSF даведаліся ва ўсім свеце.

За час яе працы ў калектыве BSSF нам разам удалося дабіцца нямала поспехаў: мы змаглі адмяніць або перанесці найбуйнейшыя спартыўныя спаборніцтвы з Беларусі з-за парушэння правоў чалавека, пачалі вялікае судовае разбіральніцтва з УЕФА, матэрыяльна падтрымалі дзясяткі спартсменаў, рэпрэсаваных за сваю грамадзянскую пазіцыю, а  таксама аказалі і працягваем аказваць гуманітарную дапамогу ўкраінскаму народу.

У перыяд працы ў фондзе алімпійская прызёрка падвергнулася беспрэцэдэнтнаму ціску і кампаніі хлусні з боку так званых дзяржаўных медыя. З гонарам вытрымала ўсе выпрабаванні, у чарговы раз прадэманстраваўшы бязмежную волю да перамогі і высокія чалавечыя каштоўнасці», – гаворыцца  +ў паведамленні Фонду.