Экс-кандыдат у прэзідэнты РБ Мілінкевіч: «Тое, што «Цмокі» змянілі на «Мінск», гэта дэбеларусізацыя поўная!»

Экс-кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь 2006 года Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў змену назвы баскетбольнага клуба «Цмокі-Мінск».

В Беларуси почти не осталось клубов с национальным колоритом в названии: по два в футболе и гандболе, плюс в баскете и американском футболе – и, кажется, все

– Лукашэнка, канешне, не вельмі сімпатычны чалавек для Пуціна, яны адзін аднаго ненавідзяць, гэта ўсе ведаюць. Але яго будуць цярпець, таму што ён што робіць? Робіць тое, што трэба: знішчае дэмакратыю, усю грамадзянскую супольнасць, медыа, садзіць у турмы актывістаў, выганяе з краіны актыўных людзей. А яшчэ і дэбеларусізацыя татальная. Вось глядзіце, я – баскетбаліст. Шмат займаўся гэтым і быў нават прэзідэнтам гродненскага клуба, які быў чэмпіёнам Беларусі. І тое, што «Цмокі» змянілі на «Мінск», ну гэта дэбеларусізацыя для мяне поўная! Таму што «Цмокі», гэта было такое «цмочнае» слова, проста класнае, беларускае. І гэта зроблена толькі каб дэбеларусізаваць нават назву баскетбольнага клуба! Гэта татальная дэбеларусізація, – сказаў Мілінкевіч.

Остапчук о ребрендинге «Цмокі-Мінск»: «Переименовали в «Минск», ладно, проехали. Но логотип... бухгалтерша в ворде что ли делала?»