Кацярына Сныціна: «Дабрацца да Лондана, да новай каманды, ўсё ніяк не атрымліваецца, бо чаканне візы з маім пашпартам 4-6 тыдняў»

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна распавяла, што не можа адправіцца ў Лондан да свайго новага клуба «Лондан Лаянс» праз доўгае чаканне візы з-за яе беларускага пашпарта.

«Як вы памятаеце, я падпісала кантракт з «Лондан Лаянс». Кантрак пачаўся 1 верасня. Сёння 8 верасня і гэта [пейзаж за вакном аэрапорта] не выглядае, як Лондан.

Дабрацца да Лондана ўсё ніяк не атрымліваецца, таму што чаканне візы з маім пашпартам [займае] ад 4 да 6 тыдняў.

Сёння лячу ў Славенію, мая каманда прылятае туды на таварыскія гульні, хаця б там з імі перасякуся на 10 дзён», – напісала Сныціна ў сваім Instagram.