Аляксандр Куль: «Я сам паходжу з беларускамоўнай сям’і, і, калі прыехаў у Віцебск ды размаўляў на мове, на мяне глядзелі як на «хлопца з дзярэўні»

Адзін з самых тытулаваных беларускіх баскетбалістаў, а зараз — дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу баскетбольнага клуба «Цмокi-Мiнск» Аляксандр Куль — распавёў, якім чынам клуб займеў такую назву.

«Мова. Тое, да чаго хацелася б вярнуцца. Усім нам. Я сам паходжу з беларускамоўнай сям’і, і, калі прыехаў у Віцебск ды размаўляў на мове, на мяне глядзелі як на «хлопца з дзярэўні». Крыўдна было, былі злыя жартачкі... Але я лічу, што мова — гэта частка культуры нацыі, частка самаідэнтыфікацыі. Згубіў мову — стаў чалавекам свету. Краіна без мовы губляе сваю ўнікальнасць і сваю самабытнасць. Дарэчы, калі я пачаў работу ў клубе «Минск-2006» на пасадзе маркетынгавага дарэктара, прапанаваў, каб клуб быў перайменаваны ў «Цмокі-Мінск». Хацелася, каб беларускі клуб быў самабытны, з такой жа беларускай назвай. Каб людзі балелі за НАШЫХ! Дарэчы, уся рэклама ў нас ідзе на беларускай мове, буклеты таксама беларускамоўныя. Так, робім памылкі ў праграмах да матчаў, але ж мы вучымся на памылках. Расцём, стараемся зрабіць лепей...

Заўзятары клуба радуюць. Арганізаваўся фан-сектар, ён пашыраецца. А клуб чым зможа, тым дапаможа. Разам трэба ісці да светлай будучыні, новых перамог і новых дасягненняў.

На гэты момант «Цмокі-Мінск» — справа ўсяго майго жыцця. Калі «Мінск-Арэна» скандзіруе «Цмокі»! Цмокі»!», каманда на роўных гуляе з ЦСКА — гэта значыць, што клуб жыве», — цытуе Куля «Народная Воля».

Реклама 18+
Популярные комментарии
Fizik
0
Ну вот! на прекрасном современном белорусском языке написана новость, а не на тарашкевице! И звучит красивее и читать приятнее! Всегда уважал "народную волю" за белорусский язык! А Куль тоже большой молодец, много делает для его популяризации! Цмоки наверное единственный клуб в Беларуси, который рекламирует себя на ТВ на родном языке! Молодцы!
V!peR
0
это наркотик голсов)
Ответ на комментарий antubis
Зачем опять устраивать срач?????
antubis
0
Зачем опять устраивать срач?????
Написать комментарий 4 комментария
Реклама 18+