Все новости

Аляксандр Куль: «Я сам паходжу з беларускамоўнай сям’і, і, калі прыехаў у Віцебск ды размаўляў на мове, на мяне глядзелі як на «хлопца з дзярэўні»

26 ноября 2013, 13:30
4

Адзін з самых тытулаваных беларускіх баскетбалістаў, а зараз — дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу баскетбольнага клуба «Цмокi-Мiнск» Аляксандр Куль — распавёў, якім чынам клуб займеў такую назву.«Мова. Тое, да чаго хацелася б вярнуцца. Усім нам. Я сам паходжу з беларускамоўнай сям’і, і, калі прыехаў у Віцебск ды размаўляў на мове, на мяне глядзелі як на «хлопца з дзярэўні». Крыўдна было, былі злыя жартачкі... Але я лічу, што мова — гэта частка культуры нацыі, частка самаідэнтыфікацыі. Згубіў мову — стаў чалавекам свету. Краіна без мовы губляе сваю ўнікальнасць і сваю самабытнасць. Дарэчы, калі я пачаў работу ў клубе «Минск-2006» на пасадзе маркетынгавага дарэктара, прапанаваў, каб клуб быў перайменаваны ў «Цмокі-Мінск». Хацелася, каб беларускі клуб быў самабытны, з такой жа беларускай назвай. Каб людзі балелі за НАШЫХ! Дарэчы, уся рэклама ў нас ідзе на беларускай мове, буклеты таксама беларускамоўныя. Так, робім памылкі ў праграмах да матчаў, але ж мы вучымся на памылках. Расцём, стараемся зрабіць лепей...Заўзятары клуба радуюць. Арганізаваўся фан-сектар, ён пашыраецца. А клуб чым зможа, тым дапаможа. Разам трэба ісці да светлай будучыні, новых перамог і новых дасягненняў.На гэты момант «Цмокі-Мінск» — справа ўсяго майго жыцця. Калі «Мінск-Арэна» скандзіруе «Цмокі»! Цмокі»!», каманда на роўных гуляе з ЦСКА — гэта значыць, што клуб жыве», — цытуе Куля «Народная Воля».