Брамнік зборнай па пляжным футболе Макарэвіч: «Неяк наш гімн не натхняе на неверагодныя поспехі»

Валерый Макарэвіч – беларускамоўны брамнік зборнай па пляжным футболе і найлепшы гулец года распавёў «Нашай Ніве» пра тое, што перад матчамі чытае Максіма Багдановіча.

«Брамніку зборнай Італіі 36, зборнай Партугаліі – за 40. У асноўным гуляюць людзі за 30. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з тым, што хлопцы спрабуюць яшчэ дамагчыся нейкіх вынікаў у вялікім футболе, бо там усё ж такі большыя заробкі, і, калі не атрымоўваецца, прыходзяць у пляжны. Тут не глядзяць у пашпарт».

Аб тым, што перад матчамі заўсёды чытае сам сабе «Пагоню» Багдановіча

«Мой кум сказаў, што наш гімн праспяваць бадзёра ніводзін спявак не возьмецца. Тое, што мы мірныя людзі, сілы гартуем… Выходзіць пасля на гульню – гэта значыць, мы згодныя на нічыю дакладна. Неяк гімн не натхняе на неверагодныя поспехі», – усміхаецца Валерый.

 

Популярные комментарии
cthoolhoo
+51
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны наш прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

Хай аджыве закамянелы
Наш беларускі вольны дух;
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух!
injustice
+25
я за этот гимн,чтобы он был государственным
Ответ на комментарий cthoolhoo
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны наш прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

Хай аджыве закамянелы
Наш беларускі вольны дух;
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух!
Партвейн
+19
Мужык, усё вернецца. Будзе и" Магутны Божа". А пака ни трындзи, а играй. З Калядами.
Написать комментарий 28 комментариев
Реклама 18+