Все новости

Яўген Рэдзькін: «Фуркад, мабыць, зялёную таблетку рэгулярна ўжывае, адно што пра гэта ўсе маўчаць, засяродзіліся чамусьці толькі на расійскіх спартоўцах»

30 января 2018, 17:39
9

Знаменосец сборной Беларуси на Олимпиаде-1994, белорусский и российский биатлонист Евгений Редькин в интервью «Радыё Свабода» поделился мнением о проблемах современного биатлона.

«Чаму беларусы ў хвасце? Беларусь не такая вялікая краіна. Зноў жа, зімы хісткія, непрадказальныя. Дзеля таго каб зяўляліся таленты, патрэбныя больш-менш стабільныя ўмовы — прынамсі для заняткаў лыжамі. А калі снегу няма, пра якія лыжы можа ісці гаворка? Таму ад выпадку да выпадку нейкія імёны ўсплываюць, і тое добра. На маю думку, пацаны і дзяўчаты, якія сёння бегаюць за Беларусь, выступаюць нармальна. Ваша і наша Даша Домрачава, якая нарадзілася ў Нягані нашай Ханты-Мансійскай акругі (насамрэч Домрачава нарадзілася ў Мінску,  а пасля пераехала ў Нягань – заўв. Tribuna.com) і пачынала бегаць са Сьветай Сляпцовай, — гэта ўжо легенда. Так, пераехала з бацькамі ў Беларусь, але мы за яе перажываем, падтрымліваем як сваю.

Зоркі, як я ўжо казаў, кожны год не нараджаюцца — добра, калі нехта варты зявіцца раз на 5 ці нават 10 гадоў. Ды й фізычна немагчыма, каб пастаянна перамагалі адны і тыя ж людзі. Хіба што Мартэн Фуркад выключэнне, можа гэта рабіць бесперапынна. Але француз, мабыць, зялёную таблетку рэгулярна ўжывае, адно што пра гэта ўсе маўчаць, засяродзіліся чамусьці толькі на расійскіх спартоўцах. Значыць, некаму можна, некаму — не. Дзе ж тады алімпійскі прынцып роўных умоваў для ўсіх?» – считает Редькин. 

Показать еще 9