Аляксандр Дарожка: «З нагоды падрыхтоўкі да Пекіна-2022, то там таксама будуць горы. І горы высокія. І цяперашнія вынікі гэта вялікая нагода задумацца пра тое, ці дакладна абраны шлях»

Экс-біятланіст зборнай Беларусi Аляксандр Дарожка паразважаў аб тым, чаму каманда дрэнна выступае на чэмпіянаце свету.

– Саша, чэмпіянат свету ў цэлым для зборнай пачаўся слаба. Асабліва для жаночай. Як думаеш з чым гэта звязана?

– Цяжка назваць дакладную прычыну, не ведаючы ўсіх нюансаў: трэніровачнага плана, псіхалагічнага стану і іншых дробязяў. Можна толькі меркаваць. На мой погляд, былі памылкі ў непасрэднай падводцы да чэмпіянату і ў выбары месц для зборау. Падчас навагодніх вакацый каманда знаходзілася ў гарах, у Антхольцы. Пасля знаходжання ў гарах ёсць невялікае «акно», калі спартовец знаходзіцца на піку функцыянальных магчымасцяў. Аберхоф, Рупольдынг – на гэтыя этапы і патрапіў невялікі «пік». Але пасля гэтага «акна» заўсёды ідзе спад – функцыянальная яма. Што і было відаць на апошнім этапе Кубка свету ў Паклюцы, калі пачаўся відавочны спад вынікаў. Зараз, хутчэй за ўсё, мы назіраем наступствы гэтай ямы i плацiм за выдатныя вынiкi у студнi.

Можа так стацца, што да канца чэмпіянату нашы дзяўчаты разбягуцца. Але ці не будзе занадта позна?

– Трэнерскі штаб рэдка дае інтэрв’ю і заўсёды кажуць, што працуюць на перспектыву, маўляў каманда маладая і мы рыхтуемся да гульняў у Пекіне. Але з кожным годам вынікі не растуць. У мужчын, вядома, ёсць прагрэс. Але калі ўзяць Дзінару Алімбекаву, што, па-твойму, з ёй адбываецца?

– З нагоды Дзінары я магу крыху расказаць. Кожны год у яе суцэльныя прыгоды, для яе гэта норма. І на галоўных стартах сезона ў яе атрымлівалася паказаць найлепшыя вынікі. Гэта дзіўна, але факт! Так было і ў мінулым годзе, і ў алімпійскі сезон, і раней! Шчыра, я чакаў такога павароту і ў гэты раз. Але... Адназначна, на яе цісне статус алімпійскай чэмпіёнкі і тое, што многія чакаюць ад яе пастаяннага пацвярджэння гэтага статусу.

З нагоды падрыхтоўкі да гульняў у Пекіне, то там таксама будуць горы. І горы высокія. І цяперашнія вынікі гэта вялікая нагода задумацца пра тое, ці дакладна абраны шлях... – сказаў Дарожка.

«Такія вынікі з-за памылак у падводцы да чэмпіянату свету». Экс-біятланіст зборнай пра выступ нашых у Антхольцы

Популярные комментарии
Candy Fruit 😎🙌🏼😎💪🏻
0
Цудоуна, на мове
Дмитрий Евкович
+6
Нормально на мове читается.
Написать комментарий 8 комментариев
Реклама 18+