Tribuna/Футбол/Блоги/Административный блог/Чаго не хапае на «Мінск-Арэне»-3. Гучныя песні

Чаго не хапае на «Мінск-Арэне»-3. Гучныя песні

Tribuna.com и «Аліварыя» ладзяць вялікі флэшмоб для ўсіх заўзятараў мiнскага «Дынама», мэта якога як мага актыўней падтрымаць каманду ў барацьбе за плэй-оф.

8 декабря 2016, 09:30
1
Чаго не хапае на «Мінск-Арэне»-3. Гучныя песні

Tribuna.com і «Аліварыя» ладзяць вялікі флэшмоб для ўсіх заўзятараў мiнскага «Дынама», мэта якога як мага актыўней падтрымаць каманду ў барацьбе за выхад за плэй-оф. У рамках гэтай акцыі мы публiкуем цыкл тэкстаў, прысвечаных актыўнасцям, якіх не хапае на «Мiнск-Арэне».

Гэты артыкул будзе прысвечаны лепшым песням з трыбун хакейных пляцовак.

Спевы дужа распаўсюджаны ў студэнцкіх амерыканскіх лігах. Асабліва добра спяваюць заўзятары ў Карнэллскiм універсітэце. Вось iх Rock and Roll Song:

А тут яны выканалі родную для сябе Alma Mater:

У АХЛ таксама не маўчаць. «Гранд-Рапідс», куды з «Дынама» ў свой час сышоў Сяргей Коласаў, дружна выконвае хiт 1980-х Don’t Stop Believin’:

Клуб НХЛ вырашыў не адставаць ад свайго фарма. Фаны «Дэтройта» гэтай жа песняй разрадзілі абстаноўку ў фінале Кубка Стэнлі:

А яшчэ балельшчыкі спяваюць гімны. У канадскім Таронта рабіць гэтага не збіраліся(тым больш гучаў гімн ЗША), але ў спявачкі зламаўся мікрафон. Канадцы змаглі зрабіць так, што на гэты iнцыдэнт ніхто не звярнуў увагі:

Зборная Венгрыі толькі што прайграла Канадзе 1:7, аднак засталася на пляцоўцы перад сваімі аматарамі, што праспявалі гімн краіны. Праз тыдзень Венгрыя ўпершыню за шмат гадоў пераможа на ЧС – зборную Беларусі:

 Нашу «Мінск-Арэну» гімнамі не здзівіш. Мы і самі можам даць прыклад.

Магчыма, гэта вы заспяваеце новую песню так палымяна, што вам прапануюць мікрафон? Даведацца, як лепш падтрымаць каманду, дапаможа наш тэст талентаў. 

Другие посты блога

Все посты