Tribuna/Футбол/Блоги/Горад зялёнага колеру/Прэзентацыя формы ФК «Асіповічы»

Прэзентацыя формы ФК «Асіповічы»

Арыгінальныя гульнявыя камплекты выкананы па дызайне заўзятараў і пашыты беларускім вытворцам!

Прэзентацыя формы ФК «Асіповічы»

Да пачатку сезона наша каманда апранулася ў бела-зяленыя колеры! Мы ўлічылі пажаданні заўзятараў па расфарбоўцы, а таксама дадалі трохі гісторыі: класічныя «шашачкі» будуць нагадваць пра перыяд росквіту каманды ў канцы 1990-х і матываваць на новыя здзяйсненні!

Новай формы магло б і не быць, але мы знайшлі спонсара. Вялікі дзякуй кампаніі «КовчегСервис», якая стала ўладальнікам тытульнага рэкламнага месца на футболцы і цалкам аплаціла выраб усіх камплектаў! Дырэктарам фірмы з'яўляецца наш былы гулец Павел Караблёў!

На прэзентацыю новай формы зайшоў і асіповіцкі блогер Аляксандр Слука. Што з гэтага выйшла - глядзіце ў відэа.

Другие посты блога

Перамагаем разам
3 июня 2016, 15:45
Все посты