Хакейны космас

Мне падабаецца, як ігракі адрэагавалі на незалічаны гол. Яны быццам кажуць, што ім патрэбна іншая перамога, пераканаўчая і яскравая. Зборная Расіі - вельмі сімпатычная каманда, яна грае ў шчыры і адкрыты хакей. Яна заслужыла любоў суайчыннікаў.

Автор — strelnikov
16 февраля 2014, 13:10
4

Я з тых, хто глядзіць хакей раз на чатыры гады. Не, ну як... Мы хадзілі з бацькам на Авечкіна, калі той на Мінск-Арэну прыязджаў. І мы з Навасібірска, былі таксама на "Сібіры" колькі разоў. І я так ляніва сачу за хакеем.

Але алімпійскія гульні - гэта космас. І зараз ідзе спаборніцтва, хто ж яго заваюе. Яны ідуць тут і зараз, прапусціць іх проста так немагчыма. Я прапускаю кожную гульню з пакутай :) Але праз тое, што менавіта гэтымі тыднямі ў мяне незвычайна шмат працы, вымушаны прапусціць, напрыклад, усе гульні ў групе зборнай Канады. 

Затое паглядзеў двзе гульні зборнай Расіі. Гэта неверагодна крута!

У першым перыядзе са зборнай Славеніі Авечкін і Малкін проста парвалі суперніка. У гэтым было столькі моцы, столькі спартыўнай энергіі.Я спачуваю славенцам. Гэта крапатлівая і падрабязная каманда, яны заслужылі дарэчы сваю перамогу над славакамі. І дарэчы яны выйгралі другі перыяд. Яны паказалі яшчэ раз на слабасці зборнай Расіі - гульня ў большасці, пазіцыйная атака. Расію можна перамагаць. Але толькі ў выпадку, калі атрымаецца яе стрымаць.

У славенцаў не атрымалася.

Рэактыўныя Нічушкін, дакладны Ілля Кавальчук.

Тое самае я пабачыў у гульне з амерыканцамі. Амерыканцы заўсёды сімпатычныя на алімпійскіх гульнях. Вось і зараз у іх амбітная маладая каманда. Іх не прымаюць у разлік, і гэта іх разнявольвае. Было такое адчуванне, быццам яны падпітваюцца негатыўнай энергіяй стадыёна. Ці.Джэй Ошы пасля свайго булітнага перфоманса стаў маім кумірам.

Але гэтую гульню не выйгралі амерыканцы, а прайгралі самі рускія.

Два дурацкіх выдалення. Бязглузды нахрап у нападзенні. Амерыканцы амаль здолелі стрымаць расіян, і страшна сабе ўяўвіць, калі б у нашых суседзяў не было такіх ігракоў, як Дацук, што ведаюць хады праз вакно, калі зачынена дзвер.

Мне падабаецца, як ігракі адрэагавалі на незалічаны гол. Яны быццам кажуць, што ім патрэбна іншая перамога, пераканаўчая і яскравая.

Зборная Расіі - вельмі сімпатычная каманда, яна грае ў шчыры і адкрыты хакей. Яна заслужыла любоў суайчыннікаў.

Я прадвкушаю чвэрцьфіналы.

Другие посты блога

Все посты