Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/«Зорны мяч 2016» будзе беларускамоўным і з нацыянальным адценнем ФОТА

«Зорны мяч 2016» будзе беларускамоўным і з нацыянальным адценнем ФОТА

Закрыццё футбольнага сезону 2016 году «Зорны мяч» будзе беларускамоўным і нацыянальнаарыентаваным, аб чым можна казаць па здымку, на якім прадстаўлены бэйджы прэсы і запрашальнікі. Па інфармацыі, якая маецца на сённяшні дзень, гэта будзе не адзінае выкарыстанне беларускай мовы і культуры на мерапрыемстве, дзе збяруцца найлепшыя гульцы Беларусі і людзі, што робяць беларускі футбол лепшым і цікавейшым і якое адбудзецца 5 снежня. Для параўнання, «Зорны мяч 2015» (а дакладней «Звёздый мяч 2015») быў цалкам рускамоўным.

Автор — Ігар Случак
3 декабря 2016, 14:58
«Зорны мяч 2016» будзе беларускамоўным і з нацыянальным адценнем ФОТА

Закрыццё футбольнага сезону 2016 году "Зорны мяч" будзе беларускамоўным і нацыянальнаарыентаваным, аб чым можна казаць па здымку, на якім прадстаўлены бэйджы прэсы і запрашальнікі. Па інфармацыі, якая маецца на сённяшні дзень, гэта будзе не адзінае выкарыстанне беларускай мовы і культуры на мерапрыемстве, дзе збяруцца найлепшыя гульцы Беларусі і людзі, што робяць беларускі футбол лепшым і цікавейшым і якое адбудзецца 5 снежня.

Для параўнання, "Зорны мяч 2015" (а дакладней "Звёздый мяч 2015") быў цалкам рускамоўным - толькі Мікалай Януш, найлепшы бамбардзір беларускага чэмпіянату 2014 і 2015 гадоў рабіў свае прамовы па-беларуску.

Як бачым АБФФ працягвае паслядоўна беларусізаваць беларускі футбол, надаючы яму адметнасць і нацыянальны каларыт, аб чым кажа не толькі закрыццё сезону, але і сам сезон - "Белыя Крылы", вышыванка на форме, беларускамоўная атрыбутыка і паліграфія, не менш за 50% трансляцый беларускага чэмпіянату па ТБ па-беларуску і іншае выкарыстанне беларускай мовы і нацыянальнай культуры - не на словах, а на справе даказваюць гэта, за што вялікая падзяка ўсім супрацоўнікам АБФФ, што датычныя да гэтага.

Беларускі чэмпіянат і нацыянальная каманда робяцца сапраўды беларускімі.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты