Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/ФК Шахцёр прынцыпова не выкарыстоўвае беларускую мову ДАКУМЕНТЫ

ФК Шахцёр прынцыпова не выкарыстоўвае беларускую мову ДАКУМЕНТЫ

Хоць клюб і акрэдытаваў блог «Мова Спартова», але нельга казаць, што ён зьяўляецца беларускім клюбам — беларуская мова ў ім прынцыпова зусім не ўжываецца.

Автор — Ігар Случак
3 мая 2017, 17:35
12
ФК Шахцёр прынцыпова не выкарыстоўвае беларускую мову ДАКУМЕНТЫ

Хоць клюб і акрэдытаваў блог «Мова Спартова», але нельга казаць, што ён зьяўляецца беларускім клюбам — беларуская мова ў ім прынцыпова зусім не ўжываецца. Вось што піша дырэктар клюбу Юрый Вяргейчык:

«Выканаць вашыя пажаданьні (па больш шырокім ужываньні беларускай мовы — І.С.) на дадзены момант не ўяўляецца магчымым паколькі сэзон ужо пачаўся й спартыўная форма ўжо выраблена, афіцыйны сайт пасьпяхова працуе, эмблема клюбу зьяўляецца таварным знакам і зарэгістравана ў існуючым выглядзе. Зьмена дадзеных атрыбутаў клюбу запатрабуе значных фінансавых выдаткаў, што не прадугледжана бюджэтам клюбу. Зносіны з заўзятарамі клюбу адбываюцца на расейскай мове, якая зьяўляецца дзяржаўнай у Беларусі, і не выклікае нараканьняў у непасрэдных заўзятараў ФК „Шахцёр“ ва ўсіх кірунках дзейнасьці клюбу».

Шахцёр зьяўляецца адным зь пяці клюбаў Вышэйшай лігі, хто не выкарыстоўвае беларускую мову на футболках гульцоў і гэта яго прынцыповая пазыцыя, бо зварот аб пашырэньні беларускай мовы я дасылаю клюбу ня першы год, звычайна загадзя, калі сэзон яшчэ не пачаўся, а новая форма ня выраблена. Аб гэтым, напрыклад, кажа й крывадушны адказ за 2012 год — 5 год прайшло, а беларускай мовы як не было, так і няма.

Клюб з году ў год прынцыпова абірае расейскую мову ня толькі на форме, але й ва ўсіх сфэрах дзейнасьці клюбу — беларускую мову на стадыёне ў Салігорску вы не пачуеце і не пабачыце. Нават афіцыйны блянк клюбу ў парушэньне беларускага заканадаўства пазбаўлены беларускамоўнай часткі — замест яе інфармацыя на ангельскай мове. Адрачэньне ад беларускай мовы ў Шахцёры перайшло ўсе межы й застаецца толькі запытацца, чаму ў беларускім клюбе склалася такая сытуацыя?

Мікалай Януш (у цэнтры)

Адзіным, хто нясе сьвет беларускай мовы ў царстве расейскй мовы Шахцёру зьяўляецца Мікалай Януш — лепшы бамбардзір футбольнага чэмпіянату Беларусі ў 2014 і 2015 гадах. Ён заўжды публічна выступае ў любой сытуацыі па-беларуску, намагаецца і ў прыватным жыцьці выкарыстоўваць толькі беларускую мову і вядзе па-беларуску свае старонкі ў сацыяльных сетках. Што й казаць найлепшыя — найлепшыя ва ўсім. Кіраўніцтву Шахцёру варта браць прыклад са свайго найлепшага гульца, які да таго ж адзін з найлепшых у Беларусі і гуляе за нацыянальную беларускую каманду.

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты