Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/«Рэйтынг небеларускамоўных»: 5 футбольных клюбаў, што ігнаруюць беларускую мову: Нафтан, 2 месца

«Рэйтынг небеларускамоўных»: 5 футбольных клюбаў, што ігнаруюць беларускую мову: Нафтан, 2 месца

Магчыма, калі ў «Нафтана» футбольныя й фінансавыя праблемы, ён цалкам адрынае ад сябе беларускую культуру ў выглядзе беларускае мовы, то, відавочна, што лепш бы яму сапраўды спыніць сваё існаваньне ў Беларусі й не катаваць футбалістаў й заўзятараў. А куды пайсьці? Можна ў Расію. Заявіцца ў шостую лігу чэмпіянату Маскоўскай вобласьці й нядрэнна сябе там адчуваць – з той жа расейскае мовай, Пуціным на цішотцы й мяхом морквы.

Автор — Ігар Случак
27 июня 2017, 10:58
«Рэйтынг небеларускамоўных»: 5 футбольных клюбаў, што ігнаруюць беларускую мову: Нафтан, 2 месца

«Нафтан» (у Сэзоне-2016 заняў 13 месца) пачынаючы ад 2014 году дасылае адзін і той жа адказ, папісаны старшынём клюбу Л.Д. Падліпскім, на прапановы па пашырэньню ўжываньня беларускае мовы, зьмест якіх зводзіцца да наступнага:

«прапановы ўважліва вывучаныя, і мы разумеем, што гэтае пытаньне неабходна ў далейшым разгледзець для яго практычнага прымяненьня».

 

4 гады ўжо прапановы разглядаюцца, а беларускае мовы ў клюбе як не было, так і няма.

Традыцыйная на працягу ўсяго часу перапіскі з клюбам і другая частка адказу:

«улічваючы той факт, што каштарыс выдаткаў клюбу на год зьвярстаны з дэфіцытам, знайсьці дадатковае фінансаваньне для рэалізацыі прапановаў не ўяўляецца магчымым».

Цікава, што перашкаджала клюбу, пачынаючы ад 2014 году, унесьці ў каштарыс, напрыклад, пункт, дзе было б пазначана, што футболкі на наступны сэзон будуць з надпісамі прозьвішчаў гульцоў па-беларуску? Адказ відавочны — клюб прынцыпова выкарыстоўвае расейскую мову й ня хоча выкарыстоўваць мову беларускую нават мінімальна.

Да таго ж «Нафтан» ігнараваў артыкул 18 закону аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў«, паводле якіх адказ на зварот даецца на мове звароту й даваў адказы на беларускамоўныя звароты па-расейску.

Пакуль не было накладзена дысцыплінарнае спагнаньне на асобу, што была адказная за вядзеньне справаводзтва ў клюбе, правы беларускамоўных працягвалі парушацца.

Таксама ў клюбе да апошняга часу парушаўся пункт 30 Інструкцыі па справаводзтве — афіцыйны блянк «Нафтану» быў толькі па-расейску.

Наваполацкім гарвыканкамам было накіравана «пісьмовае указаньне аб неабходнасьці прывядзеньня формы блянка ліста, які выкарыстоўваецца ў дзейнасьці арганізацыі, у адпаведнасьці зь Інструкцыяй па справаводзтве», то бок дадаць яшчэ й беларускую мову.

Пасьля 13 тураў сёлетняга чэмпіянату Беларусі «Нафтан» знаходзіцца на апошнім, 16-м месцы маючы мінус адно набранае ачко. Клюб мае вялікія запазычанасьці перад гульцамі, праз фінансавыя праблемы можа зьняцца з чэмпіянату, а ўзгаданы дырэктар Падліпскі так апісвае сёньняшнюю сытуацыю ў камандзе:

«Зьбіраю футбалістам ежу з усёй вобласьці. Хтосьці дасьць два мяхі бульбы, хтосьці мяшок морквы, хтосьці — цыбулі. Прабачце, але гэта ўжо крык душы! Уявіце, калі клюбу давядзецца прызнаць сябе банкрутам? Усе яго работнікі пойдуць на вуліцу. Куды ім пайсьці?»

Магчыма, калі ў клюба такія праблемы, ён цалкам адрынае ад сябе беларускую культуру ў выглядзе беларускае мовы, то, відавочна, што лепш бы яму сапраўды спыніць сваё існаваньне ў Беларусі й не катаваць футбалістаў й заўзятараў.

 

А куды пайсьці? Можна ў Расію? Заявіцца ў шостую лігу чэмпіянату Маскоўскай вобласьці й нядрэнна сябе там адчуваць – з той жа расейскае мовай, Пуціным на цішотцы й мяхом морквы. 

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты