Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Што рыхтуе для беларускай мовы ў футбольным чэмпіянаце-2015 Тарпеда-БелАЗ? ДАКУМЕНТ

Што рыхтуе для беларускай мовы ў футбольным чэмпіянаце-2015 Тарпеда-БелАЗ? ДАКУМЕНТ

Даволі добра павінны быць справы зь беларускай мовай ў гэтым сэзоне ў клюбу з Жодзіна. Прэс-сакратар клуба Сяргей Пузанкевічсказаў, што каманда ўсьлед за менскім «Дынама» рыхтуе для заўзятараў «моўны сюрпрыз». Што гэта будзе, можна меркаваць з адказу дырэктара «Тарпэда-БелАЗ» М. Хлуса: «ФК „Тарпэда-БелАЗ“ цалкам падзяляе вашы хваляваньні аб належным становішчы роднай мовы ў Беларусі. Хочацца адзначыць, што наш клюб стаяў ля вытокаў выкарыстаньня роднай мовы на футбольных пляцоўках краіны. Так, з 1993 года і па сёньняшні дзень гукавое...

Автор — Ігар Случак
22 апреля 2015, 16:18

Даволі добра павінны быць справы зь беларускай мовай ў гэтым сэзоне ў клюбу з Жодзіна. Прэс-сакратар клуба Сяргей Пузанкевічсказаў, што каманда ўсьлед за менскім «Дынама» рыхтуе для заўзятараў «моўны сюрпрыз».

Што гэта будзе, можна меркаваць з адказу дырэктара «Тарпэда-БелАЗ» М. Хлуса: 

 

«ФК „Тарпэда-БелАЗ“ цалкам падзяляе вашы хваляваньні аб належным становішчы роднай мовы ў Беларусі. Хочацца адзначыць, што наш клюб стаяў ля вытокаў выкарыстаньня роднай мовы на футбольных пляцоўках краіны. Так, з 1993 года і па сёньняшні дзень гукавое суправаджэньне гульняў нашага клюбу адбываецца па-беларуску, таксма больш за 20 год артыкулы аб жыцьці каманды ў гарадзкой газэце выходзяць толькі на беларускай мове. Ужо 4-ты сэзон запар пасьляматчавыя прэс-канфэрэнцыі праводзяцца на роднай мове. „Тарпеда-БелАЗ“ першым з клюбаў Беларусі пачаў весьці інтэрнэт-трансьляцыі па-беларуску. У далейшых плянах нашага клюбу існуюць і іншыя ідэі па распаўсюджваньні беларускай мовы».І сапраўды, словы Пузанкевіча Хлуса хлусьнёй не аказаліся. На сустрэчы з заўзятарамі, што адбылася 6 красавіка спэцыяліст «Тарпеда-БелАЗ» па сувязях з грамадзкасцю Віктар Глушкопаведаміў:

«Недзе ў лютым ці напачатку сакавіка правялі апытаньне ў самой камандзе. Думаю, вам будзе цікава, што ўсе гульцы адзінагалосна выказаліся за тое, што яны неясупраць, каб іх прозьвішчы пісаліся на беларускай мове. Таму так таму і быць — у гэтым сэзоне каманда будзе гуляць у футболках з надпісамі на беларускай мове. А каб быць пасьлядоўнымі, афішы і анонсы да гульняў мы таксама ўжо робім па-беларуску».

Так, магчыма, упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі мінімум дзьве каманды будуць пісаць прозьвішчы гульцоў па-беларуску, а «Тарпэда-БелАЗ» уключыцца ў змаганне з «Дынама-Мінск», «Гомелем», «Белшынай» і «Славіяй» за ганаровае «званьне» самага беларускамоўнага клюбу Беларусі. 

Падрабязней па спасылцы

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты