Tribuna/Футбол/Блоги/Суб'ектыўны Погляд/Нічыя Гомеля і перамога БАТЭ. Гульня тура ў малюнках

Нічыя Гомеля і перамога БАТЭ. Гульня тура ў малюнках

Калі б Гомель заўжды гуляў як гуляў 5 кастрычніка з БАТЭ, медалі, і не бронзавыя, абавязкова былі б на шыях гульцоў каманды. Хоць перамогу і святкавала барысаўская каманда, нічыя была б больш справядлівай. Тым не меньш, матч паказаў, што гамельчукоў рана хаваць і за бронзу яны пазмагаюцца. Парадавалі і фанаты, як гомельскія, так і гасцей - іх прысутнасць надавала матчу каларыт. Не парадавала тое, што заўзятараў на трыбунах было не столькі, колькі заслугоўваў матч тура, а можа і сезона. Ніжэй колькі малюнкаў, што перадаюць атмасферу гульні.

Автор — Ігар Случак
6 октября 2014, 12:10

Калі б Гомель заўжды гуляў як гуляў 5 кастрычніка з БАТЭ, медалі, і не бронзавыя, абавязкова былі б на шыях гульцоў каманды.

Хоць перамогу і святкавала барысаўская каманда, нічыя была б больш справядлівай. Тым не меньш, матч паказаў, што гамельчукоў рана хаваць і за бронзу яны пазмагаюцца.

Парадавалі і фанаты, як гомельскія, так і гасцей - іх прысутнасць надавала матчу каларыт. Асабліва прыемным было тое, што большасць банэраў гомельскіх фанатаў былі беларускамоўнымі і беларускаарыентаванымі. Былі беларускамоўныя банэры і ў фанатаў гасцей.

Не парадавала тое, што заўзятараў на трыбунах было не столькі, колькі заслугоўваў матч тура, а можа і сезона. Кожны ведае, што гульні Гомеля з БАТЭ цікавыя і непрадбачныя. Нельга казаць, што гэтыя супраць стаянні хоць раз былі нецікавымі. Тым не меньш людзей прыйшло няшмат.

Ды нават з глорыстых меркаванняў маглі б прыйсці - БАТЭ гулец Лігі чэмпіёнаў, меньш за тыдзень таму перамагла іспанскі "Атлетык", дык чаму б не прыйсці і сваімі вачамі паглядзець на футбол еўрапейскага ўзроўню, тым больш мы ж памятаем, як і Гомель з Ліверпулем гуляў. Не, і гэта ім не цікава. Я ўжо не ведаю, што тады можа быць цікава.

Так што гамельчукі трэба выпраўляцца, не ганьбіцца і хадзіць на стадыён падтрымліваць родны клуб. Я вас чакаю. Каманда вас чакае. Чакаюць і коцікі-сабачкі, што часам выбягаюць на Цэнтральны. Засмучаеце мяне і футбалістаў, то хоць не засмучайце коцікаў. 

Ніжэй колькі малюнкаў, што перадаюць атмасферу гульні.

Больш здымкаў ТУТ 

 

Другие посты блога

Все посты