Tribuna/Футбол/Блоги/Мае першае слова - Сябар/Узрост удзельнікаў аматарскай лігі

Узрост удзельнікаў аматарскай лігі

Падлічылі сярэдні ўзрост футбалістаў вышэйшай лігі Асацыяцыі Аматарскага Футболу

23 июня 2017, 11:39
Узрост удзельнікаў аматарскай лігі

Цікаўныя рэчы можна пабачыць.

Заўважце якая розніца паміж Захадам-3 і Універсітэтам! На 10 гадоў сярэдні ўзрост адрозніваецца. Досвед супраць маладзецкай бадзерасці. А між іншым, згулялі гэтыя дзве каманды 3-3 у гэтым годзе.

А Мінск Гэлаксі!? Старажылы лігі, у асноўным прадстаўнікі Мар'інай Горкі, гуляюць яшчэ і ў Другой Лізе Чэмпіяната РБ за Вікторыю, яны не маладзеюць і рухаюцца ў табліцы сярэдняга ўзроста ўсе вышэй і вышэй. Здаецца, што Захад-3 прыблізна ў гэтым узросце здабываў золата за золатам колькі год таму.

Колькі амбіцыяў у Юністарса кожны год, і гледзячы на сярэдні ўзрост іх каманды, можна адзначыць што іх медалі чакаюць іх недзе ў будучыні, калі моладзевая нестабільнасць зменіцца досведам і ўпэўненасцю.

Розныя падыходы да фарміравання складу, розныя гульнявыя малюнкі, амаладжэнне ці наадварот падмацаванне больш дасведчанымі гульцамі - шмат чаго адбываецца ў аматарскім футболе. Тым ен і прывабны, што падзеяў зашмат больш, чым у прафесійным беларускім футболе. 

 

* падлічваліся толькі тыя гульцы, якія згулялі не менш на траціну гульняў (4 гульні з 11ці)

Другие посты блога

Афіша. 21 тур
15 сентября 2017, 18:48
Зіма прыйшла
18 июля 2017, 14:22
Все посты