Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Андрэй Салангін: «Зараз у Тарпеда мы ўсё робім разам»

Андрэй Салангін: «Зараз у Тарпеда мы ўсё робім разам»

Вельмі адкрытае і разгорнутае інтэрв’ю з дырэктарам мінскага Тарпеда, Андрэем Салангіным, які падсумаваў вынікі першага круга чэмпіянату і распавёў аб тых значных зменах, што адбыліся ў клубе за апошні час.

Автор — Аўтазаводзец
2 августа 2016, 14:44
1

Каманда зараз актыўна рыхтуецца да другой паловы сезону 2016 г. Першы круг чэмпіянату I лігі Беларусі завяршыўся. Падвесці яго вынікі, распавесці аб значных зменах, што ў адбыліся мінскім Тарпеда, – мы папрасілі дырэктара клуба Андрэя Салангіна.

Як ты ацэньваеш першы круг чэмпіянату для клуба, са спартовага боку і адміністрацыйнага ?

– Думаю вынікам за першы круг незадаволеныя, як кіраўніцтва, так і заўзятары. Напэўна тут толькі задаволеныя нашы супернікі, канкурэнты па табліцы. Таму ў плане вынікаў мы, вядома, саступілі, не радавалі сваіх прыхільнікаў. Гульня была, дзесці не шанцавала, але тое, у якім месцы мы знаходзімся ў турнірнай табліцы, я думаю, не задавальняе нікога. Таму, як толькі з’явілася магчымасць штосьці выправіць, – мы гэта зрабілі і адразу ж быў атрыманы станоўчы вынік, мы дачакаліся доўгачаканай перамогі і добрай такой перамогі: былі прыгожыя галы і найбольш радуе, што гэта было зроблена на родным стадыёне і пры родных заўзятарах.

– Што датычыцца кіраўніцтва, – яно не стаіць на месцы. Ставяцца задачы, можа быць хтосьці не спраўляецца з імі і тады адбываюцца пэўныя змены. Увогуле кіраўніцтва робіць усё магчымае, каб палепшыць і трэніравальны працэс для каманды, і каб у клубе ўсё было кваліфікавана. Каб мы сапраўды імкнуліся да таго, каб адпавядаць статусу прафесійнага футбольнага клуба.

Ці былі зроблены памылкі за гэты час ? Ці засталося штосьці яшчэ нерэалізаванае ?

Той хто не працуе – не здзяйсняе памылак. Таму так, мы працуем, дзесці робім памылкі, але спрабуем іх тут жа прааналізаваць, зрабіць над імі працу, каб намагацца далей іх не дапускаць. Спрабуем рабіць так, каб найменьш іх было, каб працаваць толькі ў правільным накірунку.

Ці можна звязваць становішча ў турнірнай табліцы з памылкамі мінулага трэнерскага штабу ?

– Шчыра кажучы, не магу сказаць аб нейкіх памылках. Гэта ўсё было чакана, бо мы дэбютавалі толькі ў гэтым сезоне. Зразумела, што ўсе заўзятары хацелі адразу вынік, але у клубе мы робім акцэнт на моладзь, якой дзесці цяжка зразумець куды яны прыйшлі, што ад іх патрабуецца. Іншая справа, што пастаўленыя задачы перад імі былі выканальныя, бо калі звярнуць увагу на тыя ж умовы трэніравальнага працэсу, прысутнасць кваліфікаванага трэнерскага штабу, як былога, так і сённяшняга, – усё было на дастаткова добрым узроўні. Проста не выканалі задачы, бо некаторыя маладыя футбалісты думалі сюды прыйсці пабыць нейкі час, але не заявіць аб сабе, паказаць, што сапраўды для іх імя Тарпеда штосці значыць.

        

На стадыёне ў Слоніме: Андрэй Салангін, дырэктар клуба і спартовы дырэктар Тарпеда, Аляксандр Зубкоўскі.

Тобок ты задаволены тымі трансфернымі зменамі, якія адбыліся ў клубе?

– Вядома, бо на самым пачатку сезона селекцыяй ў асноўным займаліся тыя трэнеры, якія прыйшлі, і была размова аб тым, што на іх кладзецца вялікая адказнасць за вынік, за падбор футбалістаў: яны будуць праглядаць, шукаць і інш. Але зараз, калі ў мяне змянілася пасада, у клубе змяніўся трэнерскі штаб, – мы робім усё разам, пастаянна зтэлефаноўваемся, сустракаемся па шмат разоў за дзень і кожнага футбаліста канкрэтна праглядаем, ацэньваем, ходзім разам на гульні. Тобок вядзем такую працу менавіта калектыўную, робім справу супольна. Таму тых футбалістаў, з якімі клуб падпісвае кантракты, пастаянна і галоўны ўладальнік кантралюе. Вядуцца размовы, абмяркоўваецца, чаму гэтага гульца нам неабходна ўзяць, чым ён узмацніць тую ці іншую пазіцыю, чым ён лепшы за таго, хто ў нас быў напрыклад.

Мы зараз праводзім сумесную працу, каб клуб квітнеў і развіваўся. Няма такога, каб хтосьці канкураваў (у дрэнным сэнсе), перашкаджаў, бо робім агульную справу, якая прынясе добрыя вынікі Тарпеда.

Я, шчыра кажучы, задаволены тым, што так склалася. І бачна, што клімат у камандзе палепшыўся. Плюс зараз прыйшлі больш кваліфікаваныя футбалісты, з’явілася канкурэнцыя, жаданне даказваць і ў трэніравальным працэсе, што хтосьці не горш і таксама хоча замацавацца ў асноўным складзе. Палепшылася і падрыхтоўка, моладзь імкнецца падцягнуцца, бо яны сапраўды бачаць, які клас футбалістаў прыйшоў, што ёсць людзі, якія добра выступалі і ў Вышэйшай лізе і ў зборнай. Дзянісу Сашчэку раней аднаму цяжкавата было гэта рабіць, але назіраеш за сённяшнім трэніравальным працэсам, за чарговым зборам, які мы праводзім, – бачна, што ёсць ужо пэўны касцяк каманды, менавіта дасведчаных футбалістаў, што моладзь за імі цягнецца, імкнецца дасягнуць тых жа поспехаў ці нават большых.

Дарэчы Дзяніс Сашчэка ў нядаўнім інтэрв’ю сказаў, што ад вынікаў каманды вельмі залежыць наведвальнасць на стадыёне, ці гэта так ? Вось на матчы з Зорка-БДУ ужо прысутнічала больш людзей.

– Наконт матчу з Зорка-БДУ лічу, што ў дадзеным выпадку згуляла і тое, што зараз паўза ў Вышэйшай лізе была. Звярнуў увагу, што многія, хто прысутнічаў – гэта людзі, якія звычайна могуць быць на матчах і іншых камандаў, бо проста любяць футбол ды наведваюць гульні мінскіх клубаў.

А такія заўзятары, якія прысутнічаюць пастаянна, – яны прыходзяць заўсёды, незалежна ад таго, які б вынік не быў. 200-300 чалавек у прынцыпе сталых заўзятараў заўжды наведваюць матчы, падтрымліваюць нас. Згодны, што як і ва ўсім свеце, каб быў рост людзей на трыбуне – неабходна паказаць сапраўднае відовішча, прыгожую гульню, галы, станоўчы вынік, самааддачу. Так, можа быць у нас і мінімальны кошт квіткоў, але не ў гэтым справа. Проста людзі сапраўды хочуць прыйсці, каб пабачыць прыгожы футбол. Калі ён будзе, тады і гледачы будуць прыходзіць, якім ён цікавы. Наведвальнасць значна звязана з вынікам, з атмасферай і відовішчнасцю.

Другие посты блога

Все посты