Тарпеда Мінск прэзентуе сімвал 70-годдзя клуба
Мінскае Тарпеда рада прадставіць нашым заўзятарам афіцыйны сімвал 70-годдзя клуба. Ён быў выкананы ў стылі канца 40-х гадоў з улікам традыцый і каштоўнасцяў нашай каманды.
Тарпеда Мінск прэзентуе сімвал 70-годдзя клуба.
Мінскае Тарпеда рада прадставіць нашым заўзятарам афіцыйны сімвал 70-годдзя клуба.
Ён быў выкананы ў стылі канца 40-х гадоў з улікам традыцый і каштоўнасцяў нашай каманды.
Аснову сімвала складае менавіта тая самая першая легендарная літара Т, якая была змешчана на форме Чорна-Белых у 1947 годзе.
Перад стварэннем сімвала прэс-службай клуба была прароблена грунтоўная праца па вывучэнні стылістыкі 40-х гадоў. У пошуку неабходных графічных элементаў было адсканавана шмат архіўных матэрыялаў, выяваў, звязаных з гісторыяй аўтазавода і нашага горада. Нам вельмі б хацелася, каб сімвал атрымаўся простым і ў той жа час адлюстроўваў традыцыі клуба і пераемнасць усіх пакаленняў мінскага Тарпеда.
Найвялікшым гонарам нашага клуба з’яўляецца тое, што ён быў адроджаны сваімі заўзятарамі.
“70 год вернасці” – стане слоганам святкавання юбілея Тарпеда. Бо менавіта дзякуючы ўнёску і вернасці тых, хто верыў і дапамагаў Чорна-Белым, сёння вяртаецца легенда беларускага футбола.
Слоган быў вышыты на новай эксклюзіўнай форме каманды, якая ўжо хутка будзе прэзентавана.
На сімвале змешчаны таксама стары вінтажны футбольны мяч і класічная аўтазаводская шасцяронка.
Лога будзе шырока выкарыстоўвацца клубам на працягу сезона 2017 г. ва ўсім візуальным аздабленні.
Яно нанесена на экіпіроўку, атрыбутыку і гульнявую форму каманды.
ПФК Тарпеда Мінск шчыра віншуе усіх нашых заўзятараў з хуткім адкрыццём сезона і 70-годдзем легендарнага клуба славутага горада!