Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Тарпеда - Маладзечна

Тарпеда - Маладзечна

У 23-ім туры Тарпеда сустракалася з ФК Маладзечна

Автор — guzik
27 октября 2015, 18:19

24.10. 23 тур. г. Мінск, стадыён "Тарпеда". ФК Тарпеда Мінск - ФК Маладзечна 2-0 (Арцём Бажко 72', ; Аляксей Мазанік 89'.).

У 23-ім туры каляндар звёў 2 лідэраў чэмпіянату. Афіша матчу казала сама за сябе, нас падзяляла 1 ачко, і вынік гульні мог паўплываць не толькі на шанец выйсці ў 1 лігу, але і на размеркаванне прызавых месцаў.

Першы тайм выдаўся досыць сухiм, супернікі гулялі ад абароны. Было відаць, што прайграваць ў гэты дзень нiхто не збiраецца! Першы тайм так i скончыўся нулямі на табло!

У перапынку трэнерам была дадзена ўстаноўка, якая прынесла патрэбны вынік. Спачатку, на 72 хвіліне Арцём Бажко замыкае перадачу Глеба Захреня і адкрывае лік. Маладзечна пабегла адыгрывацца і мела некалькі шанцаў выраўняць гульню, але мяч не трапляу у браму. Пад канец гульні, Аляксандр Станкевіч перахапляе мяч у цэнтры поля, аддае пас Аляксею Мазаніку, і той на 89 хвіліне робіць лік канчатковым 2-0.

Усіх з перамогай і з заслужаным 1-ым месцам!

23 тур. Тарпеда Мiнcк 2-0 Маладзечна

24.10.2015 / стадыён Тарпеда (Мінск) 

Суддзя: Андрэй Васілевіч (Мазыр)

Другие посты блога

Все посты