Dinamo 15-16. The moment of truth

Text & only 2 photo

Автор — dolbysystem
1 февраля 2016, 17:40
2
Dinamo 15-16. The moment of truth

Сказаць сапраўды, у размове з сябрамі я жадаў, каб нашае Дынама ўжо і не трапляла ў ПО. Чаму? А навошта? З такой гульнёй, што мы бачым з Кавалёвым у руля, проста страшна за тое, што можа адбыцца ў гіпатэтычнай серыі з ЦСКА, асабліва памятаючы мінулагодняю серыю з Ёкерытам. Але не гледзячы на ўвесь гэты рацыяналізм, ёсьць такая штука - Надзея, Надзюха, Надзька. Яна проста не адпушчае. Вось і перад гэтымы дзьвума хатнямі гульнямі (СКА+Спартак) мне, майму сэрцу, хацелася, каб мы перамаглі - мы і перамаглі. Так, атрымалі не 6 ачкоў, але і гэта згодна плану. Зараз, пасьля перамогі Сібіры над Слованам, усё (ну бадай што, так) у нашых руках, дакладней у крывых і не вельмі руках нашых гульцоў.І я проста не зразумею, калі мы з першых секундаў не пачнем сеньня таптаць Ладу, ну вось зусім не зразумею. І навошта тады нам гэтыя гульцы трэ будуць, калі яны раней часу вырашаць адпачнуць? Я, канешне, пайду на застаўшыяся 3 хатнія гульні, я хаджу на ЎСЕ гульні, не гледзячы на вынік, не першы год, але я жадаю, каб у апошніх 3 матчах быў біток, каб Арэна была сіняя, каб мы віншавалі адзін аднаго з выхадам у ПО, каб Калюжны (якога я не люблю, але паважаю) "качнуў" Арэну, каб ізноў у першую гадзіну продажы квіткоў на ПО, мы абвалілі б сервак Ticketpro - усё гэтае я жадаю.Чакаю моцнай гульні і толькі аднаго выніку сеньня - we need 3 points and 1 chance.

 А што будзе ў выніку: 1-е фота нам будзе адпавядаць альбо другое - паглядзім зусім хутка.

Наперад.

Калі вам цікава мая праца і вы жадаеце супрацоўнічаць, можна пісаць сюды:

Мой Twitter

Калі ласка, майце сорам: калі вы дзе-небудзь змяшчаеце мае фотаздымкі, указвайце аўтара – памятайце пра аўтарскія правы!

Другие посты блога

Все посты