Все новости

Віталь Гуркоў: «Чэмпіянат свету ў Мінску? Яшчэ пяць гадоў таму такое цяжка было ўявіць»

1 мая 2017, 23:50

Беларускі тайбаксёр Віталь Гуркоў ў эфіры тэлеканала «Беларусь 5» на беларускай мове падзяліўся чаканнямі ад старту чэмпіянату свету ў Мінску.

«На самай справе такое цяжка было ўявіць яшчэ пяць гадоў таму назад. Гэта ўсё здавалася сном або казкай. А зараз на самай справе ўсё гэта адбываецца. Да апошняга ў гэта не верыш пакуль у Мінску не выйдзеш на рынг», – сказаў Гуркоў.

З 3 па 12 траўня ў Мінску пройдзе чэмпіянат свету па тайскім боксе.