Все новости

Кацярына Кавалёва : «Я не разумею тых, хто заводзіць дзяцей проста так, не задумваецца пра тое, як іх будзе выхоўваць»

4 февраля 2020, 21:02
1

Кацярына Кавалёва – чэмпіёнка свету па кікбоксінгу паведаіла пра сваё асабістае жыццё.

З баксёрамі Кацярына не сустракаецца. Тлумачыць чаму:

«Ёсць сфера вучобы, спорту, сям’і, і ні ў якім разе іх нельга міксаваць. Я ніякіх раманаў на працы не заводжу. Гэта наогул табу, па маім разуменні, так рабіць нельга.

Я была ў камандзе адзінай дзяўчынай, і заўсёды пацаны падкатвалі. Я давала зразумець: не. Мы каманда, і ніякіх адносін, апроч таварыскіх, быць не можа. І былі моманты, калі мне рэальна нехта падабаўся і я бачыла сімпатыю у свой адрас, але не. Бо нічым добрым такі раман не скончыцца. У большасці выпадкаў гэта катастрофа.

Мне часта задаюць пытанне: чаму ты не замужам, чаму ў цябе няма дзяцей, гадзіннік жа цік-цік. Відаць, праз тое, што я сама прайшла праз няпростыя жыццёвыя моманты, калі ў мяне і будуць дзеці, то я не хачу ім таго, што было ў мяне. У першую чаргу я сама павінна рэалізавацца як асоба, у мяне мусіць быць уласнае жыллё, створаныя ўсе ўмовы для таго, каб маё дзіця ні ў чым не мела патрэбы.

Я не разумею тых, хто заводзіць дзяцей проста так, не задумваецца пра тое, як іх будзе выхоўваць. З горыччу назіраю ў крамах за малымі, па якіх бачна, што яны недаядаюць. Я часта нават купляю ім прадукты і проста пакідаю, бо сама ведаю, што гэта такое.

А сустрэць мужчыну, які скажа: «Ды ладна, усё будзе, я ўсё дам», — не веру. У мяне ёсць уласны прыклад — мой бацька калісьці таксама казаў, што усё забяспечыць. Нічога падобнага».