Все новости

Гуркоў аб Валенце і Кулебіне, якія падпісалі праўладны ліст: «Вельмі спадзяюся што яны яшчэ шчыра не разумеюць, што нарабілі»

15 декабря 2020, 14:00

Спартсмен Віталь Гуркоў пракаментаваў учынак Андрэя Кулебіна і Дмітрыя Валенты, якія падпісалі праўладны ліст.

«Часам чэмпіёнам у жыцці быць значна цяжэй, чым у рынгу. Як спартовы сябра я павінен іх зразумець і апраўдаць: планы на жыццё, кантракты, крэдыты, кватэры, хлопцы яны не благія. Але з такім падыходам можна апраўдваць і амапаўцаў, якія травяць газам пенсіянераў.

Вельмі спадзяюся што яны яшчэ шчыра не разумеюць, што нарабілі. Уяўляю, як ім будзе цяжка, таму што большасць іх прыхільнікаў расчаравалася ў іх», — сказаў Гуркоў.