Все новости

Пракурор запрасіў для Кудзіна 3,5 года калоніі

10 августа 2021, 11:04
1

Сёння ў судзе Маладзечанскага раёна праходзяць спрэчкі бакоў па справе спартоўца Аляксея Кудзіна.

Пракурор просіць пазбавіць яго волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, Кудзіна вінавацяць паводле ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення).