Все новости

Забіт Самедаў: «Я — мінчук, тут жыву і люблю гэты горад»

10 апреля 2013, 15:40
1

Кікбаксёр Забіт «Маўглі» Самедаў, які нарадзіўся ў Грузіі, мае азербайджанскае грамадзянства, але вырас у Мінску, прызнаўся, што лічыць сябе мінчуком.— Нарадзіўся я ў Грузіі,  у памежным паселішчы Джандар, дзе жылі азербайджанцы. У той час там было не вельмі добра, меліся праблемы. Таму ў 90-х нашы таты паехалі ў Мінск, а потым пачалі перавозіць сюды сем’і. Тут адразу спадабалася. Прыехалі ж у сталічны еўрапейскі горад! Было нязвыкла і цікава. Народ ставіўся гасцінна. Рускай мовы я не ведаў, таму прапусціў год школы. Бацька наймаў настаўніцу, якая выкладала дома. У школе вывучаў і беларускую, хоць настаўнікі рабілі паслабленні. Але сёння па-беларуску я ўсё разумею, хоць размаўляю не зусім добра.— Сёлета на фінальным турніры К-1 пад тваім прозвішчам паставілі азербайджанскі сцяг. Дык кім ты сам сябе лічыш?— Я доўгія гады выступаў за Беларусь. А цяпер у федэрацыі K-1 змяніліся заснавальнікі. І яны ля ўсіх імёнаў ставяць гістарычную сімволіку. Нават байцы з Нідэрландаў, якія маюць нідэрландскі пашпарт, усё адно выходзяць пад сцягам Сурынама.Адзінае, што я скажу дакладна: я мінчук, тут жыву і люблю гэты горад. Днямі мы звярнуліся ў федэрацыю К-1 з просьбай выходзіць на рынг пад двума сцягамі... – распавёў Самедаў budzma.org.