Падпісантка ліста спартоўцаў супраць гвалту і за новыя выбары Сарокіна пакінула пасаду кіраўніцы Беларускай федэрацыі шахмат

Анастасія Сарокіна пакінула пасаду кіраўніцы Беларускай федэрацыі шахмат.

Яна паведаміла, што прыняла рашэнне сама, і што плануе вучыцца ў магістратуры ў Еўропе.

Сарокіна была адной з падпісантак ліста спартоўцаў супраць гвалту і за новыя выбары. Акрамя кіраўніцтва беларускай федэрацыі, яна таксама з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам міжнароднай федэрацыі – FIDE.

Адзін з намеснікаў Сарокінай у федэрацыі – экс-міністр спорта Аляксандр Шамко. Яшчэ адзін – арганізатар праўладных аўтапрабегаў Мікалай Зарубіцкі.

Источник: euroradio
Популярные комментарии
Wolf Rubinchyk
+2
Такі напісалі ) Тут можна ўдакладніць, што дэ-факта пакінула пасаду не адзін месяц таму, а дэ-юрэ застаецца старшынёй - да новай канферэнцыі БФШ, якую невядома калі збяруць. Ахвотных кіраваць федэрацыяй зараз не так многа.
Wolf Rubinchyk
+1
PS. I яшчэ ўдакладненне. Зарубіцкі быў намеснікам старшыні да мінулага года, цяпер, калі верыць сайту БФШ, проста член выканкама. Намесніца Сарокінай "па планаванні і арганізацыі асноўнай дзейнасці" - Надзея Краўчук.
Написать комментарий
Реклама 18+