Все новости

Падпісантка ліста спартоўцаў супраць гвалту і за новыя выбары Сарокіна пакінула пасаду кіраўніцы Беларускай федэрацыі шахмат

2 июня 2021, 17:03
2

Анастасія Сарокіна пакінула пасаду кіраўніцы Беларускай федэрацыі шахмат.

Яна паведаміла, што прыняла рашэнне сама, і што плануе вучыцца ў магістратуры ў Еўропе.

Сарокіна была адной з падпісантак ліста спартоўцаў супраць гвалту і за новыя выбары. Акрамя кіраўніцтва беларускай федэрацыі, яна таксама з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам міжнароднай федэрацыі – FIDE.

Адзін з намеснікаў Сарокінай у федэрацыі – экс-міністр спорта Аляксандр Шамко. Яшчэ адзін – арганізатар праўладных аўтапрабегаў Мікалай Зарубіцкі.