Все новости

У гульнi World of Tanks з’явілася поўная беларуская агучка

10 марта 2016, 11:31
6

Каманда распрацоўкі World of Tanks паведамляе об тым, што ў абнаўленні 9.14 знакамітая ММО-гульня World of Tanks атрымала беларускую лакалізацыю. У «Танках» з’явілася поўная беларуская агучка, а знаёмыя ўсяму свету каманды былі перакладзены на белурускую мову.

З’яўленне беларускай лакалізацыі — яшчэ адзін крок на шляху адаптацыі гульні пад запыты і спецыфіку таго ці іншага рэгіёну.

Цяпер, пачынаючы гульню, танкісты пачуюць заклік «Да бою!», а за асаблівыя заслугі ў баі змогуць атрымаць добра вядомыя ганаровыя званні ў іх беларускім гучанні: «Ваяр», «Выведнік», «Лёсік» і інш.

«Беларусь — радзіма World of Tanks, і выхад беларускай лакалізацыі — гэта значная падзея для нас, — сказаў Максім Чувалаў, продакт-менеджар World of Tanks. — Мы адказна падышлі да гэтай працы, уклалі ў яе душу і спадзяёмся, што беларускія гульцы ацэняць нашы намаганні».

Для таго каб пачаць гуляць у «Танкі» па-беларуску, неабходна спампаваць абнаўленне 9.14, папярэдне абраўшы ў моўным меню лончара беларускую мову.

На сённяшні дзень «Танкі» перакладзены на 39 моваў. У абнаўленні 9.14 побач з беларускай таксама з’явяцца ўкраінская і казахская версіі гульні. Акрамя таго, у 9.14 былі істотна дапрацаваны фізіка і гук, дадалося больш за 20 танкаў у HD-якасці, а таксама зроблены некаторыя паляпшэнні інтэрфейсу гульні.

Показать еще 6