Все новости

«Не пакідайце ж мовы нашай…»

5 сентября 2012, 12:13
31

Беларускі спорт амаль не размаўляе па-беларуску У Дзень роднай мовы Goals.by высвятляў, ці карыстаюцца вядомыя прадстаўнікі айчыннага спорту ў надзённым жыцці мовай сваіх продкаў. Таксама мы даведаліся, як яны вывучалі матчыну мову ў школе і ці аддалі б сваіх дзяцей у беларускамоўную школу. І, канечне, мы папрасілі перакласці некаторыя словы на рускую мову. Хто: галоўны трэнер сборнай Беларусі па баскетболе Словы: «У надзённым жыцці беларускай мовай, нажаль, не карыстаюся. Але вось як раз сёння анкету на па-беларуску запаўняць трэба было. У школе я мову вывучаў нармалёва, але ж у нас яе было толькі дзве гадзіны на тыдзень. Чытаю я па-беларуску вольна, разумею ўсё. Але вось размаўляць мне нават лягчэй па-польску. Дзеці мае ў рускамоўных школах вучыліся: малодшая дачка зараз у чацверты клас ходзіць». Пераклад. «Ветразь?» – «парус», па-мойму. «Кава?» – гэта ж «кофе». «Люстэрка?» — вядома ж, «зеркало». Хто: капітан хакейнага «Дынама» Словы: «Звычайна беларускай мовай не карыстаюся. Але ж калі прыязджаю ў вёску, то веданне мовы прыходзіцца дарэчы. Апошні раз па-беларуску размаўляў, хутчэй за ўсё, як раз летам. А ў школе мне, па-мойму, па мове чатыры было. Дзяцей сваіх у беларускамоўную школу аддаў бы, а чаму не?» Пераклад. «Ветразь?» – так, пачакайце… Не, не ведаю. «Кава?» — м-м-м… «Люстэрка?» – не, не скажу. Ну нічога сабе ў вас пытанні! Я толькі ведаю «хуткасць», «моцнасць» – вось такія словы. Хто: чэмпіёнка Еўропы па плаванні Словы. «У прынцыпе, у надзённым жыцці беларускай мовай не карыстаюся. Часам, канечне, прыходзілася, але болей, скажам так, у эксперыментальных мэтах. У школе з моваю ўсё было добра, адзнакі нармалёвыя стаялі. Дзяцей бы ў беларукамоўную школу, напэўна, усё ж не аддала». Пераклад. «Ветразь?» –  м-м-м, вось я сэнс разумею, але перакласці складана. «Кава?» — «чай», здаецца. «Люстэрка?» – а, ну гэта ж «зеркало»! Хто: прэс-сакратар ФК «Тарпеда» Жодзіна, адзінай каманды ў краіне, на майках якой прозвішчы футбалістаў пішацца па-беларуску. Таксама на беларускай мове працуе дыктар жодзінскага стадыёна. Гэта не дзiва, бо дыктарам сам Пузанкевiч i зяўляецца. Словы. «У надзённым жыцці па-беларуску размаўляю не заўжды. Але паколькі я яшчэ выкладаю ў школе гісторыю Беларусі, то мова займае ў маім жыцці важнае месца. З 1993 года я пішу артыкулы ў мясцовай газеце толькі па-беларуску. З гэтага ж часу беларуская мова гучыць і на нашым жодзінскім стадыёне. Толькі большасць людзей — рускамоўныя, таму часам прыходзіцца пераходзіць на рускую мову. Кіраўніцтва і гульцы клуба добра ставяцца да таго, што мы праводзім такую «беларусізацыю»: у нас жа дзве дзяржаўных мовы. Сын мой вучыўся спачатку ў беларускамоўным класе, але потым, у сувязі з палітычнымі змяненнямі, у нашай школе ніводнага такога класа не засталося. Канечне, мяне ніхто не паслухае, але на маю думку наша краіна паступова павінна ісці да кіруючага становішча беларускай мовы. Тут варта ўзгадаць знакамітыя словы Францішка Багушэвіча: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». Пераклад. Не склаў цяжкасцяў для Сяргея. Рэдакцыя Goals.by шчыра віншуе ўсіх спартоўцаў, а таксама аматараў спорту з Днём роднай мовы!

Анатоль Буяльскі: «Размаўляць лягчэй па-польску»

Андрэй Міхалёў: «Ведаю толькi «хуткасць» і «моцнасць»

Аляксандра Герасіменя: «Дзяцей у беларускамоўную школу не аддала б»

Сяргей Пузанкевіч: «Праводзім такую «беларусізацыю»

Показать еще 31