Все новости

«Футбольны балельшчык не павінен быць дэбілам»

9 октября 2011, 12:13
16

Былы барэц Піт Паўлаў ліцыць, што барцы незаслужана абдзелены ўвагай Вядомы рок-музыка ў свой час падаваў вялікія надзеі ў барацьбе. Нават уваходзіў у склад нацыянальнай каманды. Чаму Піт Паўлаў завязаў са спортам? Чаго крытыкуе футбол і хакей? Па якой прычыне выступае за тое, каб выдаць канадцам беларускія пашпарты? Пра гэта лідар сённяшняга гурта NRM распавёў Goals.by. — Хто такі Піт Паўлаў? — Беларускі рок-музыка, удзельнік гурта NRM, шматлікіх супольных праектаў, стваральнік гуртоў «Гарадзскія» і «Піт-Паф». — Зараз чым занятыя? — Так сталася, што засталіся ў NRM утрох. Цяпер на меня лягла асноўная нагрузка як спявака… Вось запісваем новы альбом. Ужо напісана 10 песень. Хутчэй за ўсё, у альбоме іх будзе 12. Улетку ў нас было шмат канцэртаў. Колькі? 15. «Чорныя спісы» не перешкаджаюць ладзіць выступы? — Яны памяншаюць колькасць выступаў. Калі б не «чорныя спісы», іх магло б быць значна больш. З-за таго, што ёсць небяспека, што канцэрт не адбудзецца, шмат патэнцыйных пляцовак адмаўляюць адразу. Хаця калі б сітуацыя з канцэртамі была б такой, якой яна мусіць быць, то, можа, іх колькасць была б меншая, але вартасць больш значная. У такіх статусных гуртоў, як NRM, выступы павінны праходзіць на сур’ёзных пляцоўках. — Колькі слухачоў зараз збірае на канцэртах NRM? — На фэсце ў Магілеве было больш за тысячу людзей. У полацкім клубе — 500… Усё залежыць ад памеру канцэрта. — Як людзі ўспрымаюць гурт без Лявона Вольскага? — Па-за Мінскам дакладна так, як і раней. А ў Мінску… у нас не было канцэртаў :). Адзіны выступ, які адбыўся пад час музычнай «Рок-каранацыі», не здзівіў. Рэакцыя людзей была даволі прадказальная. Новыя песні ўважліва слухаюць, падчас старых – «каўбасяцца». Музыка, вядома, змянілася, калі засталіся ўтрох. Але генеральная лінія застаецца NRMаўская. Лічу, што прынцыпова нічога не змянілася. — Музыка не стала падобнай да той, што была ў «Гарадзскіх»? — Гэта першая думка, якая прыходзіць людзям у галаву. Не, «Гарадзкія» быў праект Піта Паўлава. Ён быў даволі жорсткі. NRM — гэта не праект, а сапраўдны гурт са сваім музычным стылем. — Пра «Гаразскія» вы кажаце ў мінулым часе. Чаму? — Праект прыпыніў сваю дзеўнасць. Тая ўвага, якая аддавалася «Гардзскім», зараз цалкам належыць NRM. Усё ж такі NRM — з’явішча ў беларускай музыцы. Гурт нейкім чынам паўплываў на свядомасць беларускага народа. Калі я пачуў, як на футбольным сектары спяваюць песню «Тры чарапахі», зразумеў, што NRM нешта большае, чым мой любімы гурт. Легенду неабходна цягнуць, бо яна патрэбная людзям. Балельшчыкі запрашаюць Лявона на футбол? Мяне ніхто не зваў. Калі запросяць, прыйду. — Якое дачыненне маеце да спорту? — У юнацтве прафесійна займаўся грэка-рымскай барацьбой, быў членам зборнай краіны. Станавіўся чэмпіёнам гораду, прызёрам першынства краіны. Адным словам, у мяне была сур’ёзная спартовая кар’ера, якуя я прыпыніў. — Чаму? — Не ведаю. Але прафесійным спартоўцам сябе ніколі не бачыў. Калі сышоў з барацьбы, доўгі час хварэў. Гэта натуральна, што калі рэзка прыпыняеш заняткі спортам, хварэешь. Мне выдалілі гланды, яшчэ хварэлі ныркі, быў аціт… Нават з сэрцам былі праблемы. Адзін прафесар, які мяне абследаваў, казаў, што, калі б я не быў спартоўцам, ён бы думаў, што я — стары дзед. Потым як аматар пачаў займацца ўсходнімі адзінаборствамі… Як ні дзіўна, вярнуўся праз колькі год у барацьбу. Але ў якасці шоумэна, музыкі, арганізатара мінулагодняга Міжнароднага турніра памяці Алега Караваева. Напісаў таксама песню пра барацьбу – «Жыццё — гэта схватка». Цікава, але падчас выхаду барцоў на дыван гучалі рокавыя застаўкі, спартоўцаў суправаджала святло. Вялікі жаль, але некаторыя ніяк не рэагавалі на гэта. Відаць, не прызвычаіліся пакуль да ўвагі. У гэтым годзе ў нашай краіне прайшоў Кубак свету па барацьбе. Гэта вельмі значная падзея. Недахоп пакуль усіх нашых намаганняў зрабіць барацьбу папулярнай тое, што людзі не прызвычаіліся плаціць за квіткі. Гэта спадчына, якая засталася нам ад СССР. Але я б хацеў зрабіць заклік да людзей: нашы барцы адны з лепшых у свеце. На Кубке свету мы сталі трэцімі, на чэмпіянаце свету ўзялі «золата» і «срэбра». Параўнайце вынікі барацьбы з футболам і хакеем, якія знаходзяца на ўзроўні «Газмяса». Цікава, што з футбалістаў і хакеістаў робяць герояў, а на чэмпіёнаў свету не звяртаюць увагу. — У якіх адносінах з бізнэсмэнам Юрыем Чыжом, які падтрымлівае барацьбу? — Асабіста з ім не знаёмы, але добра, што ён падтрымлівае барацьбу. — А футбольнае менскае «Дынама» таксама знаходзіцца на ўзроўні «Газмяса»? — Нічога не буду казаць пра ўзровень сучаснай каманды. Я памятаю, як «Дынама» выйграла чэмпіянат СССР па футболе. Гэта было сур’ёзнае дасягненне. Пракапенка, Курненін, Бароўскі, Румбутіс, Зыгмантовіч, Вергеенка — гэта сапраўдныя героі, якія пад кіраўніцтвам Малафеева выйгралі нешта падобнае на Лігу чымпіёнаў. Нават калі б «Дынама» выйграла Кубак УЕФА гэта не было б настолькі моцна… Нічога не магу казаць дрэннага пра «Дынама», але зараз мае сімпатыі належаць БАТЭ. Мне падабаецца, як там усё арганізавана. У БАТЭ больш значныя клубы купляюць гульцоў, а малады трэнер (Віктора Ганчарэнка — Goals.by) кажа, што знойдзе новых у Барысаве. Заўсёды лічыў, што справа не ў зорках, а ў калектыве. Гэта датычыцца і музыкі. Гурты з кансэрваторыі і інстытута культуры падчас не могуць напісаць ніводнай годнай песні… Спадзяюся, што ў трэнера БАТЭ хопіць энергіі давесці каманду да сур’ёзнага еўрапейскага ўзроўня. — На стадыён пойдзеце падтрымліваць каманду ў Лізе чэмпіёнаў? — На матч з «Міланам», хутчэй за ўсё, пайду. Мяне запрасілі мае сябры-бізнэсоўцы. У мяне ёсць прага зрабіць нешта для БАТЭ, але я магу не так шмат. Напрыклад, напісаць песню. Ці проста падтрымаць каманду добрымі словамі. — Алег Хаменка напісаў гімн для хакейнага «Дынама», Сяргей Міхалок — для футбольнага. Мабыць, вы напішаце нешта для БАТЭ… — Калі ў гэтым будзе патрэба, напішу. Але проста так зрабіць гэта не магу. Мне трэба ўбачыць жыццё каманды, каб напісаць добрую песню. Тым больш, БАТЭ — смешнае слова, таму трэба выкарыстаць нейкую іронію на гэты конт. — Што скажаце пра хакей? — Чуў, што хочуць даць беларускія пашпарты канадцам. Лічу, у гэтым ёсць нешта рацыянальнае. Зараз ўсё ў краіне ў стагнацыі, а дзіцячы спорт наогул даволі доўга знаходзіцца ў жопе. Паглядзіце на тое, колькі зарабляюць дзіцячыя трэнеры! Менш за 100 баксаў. Гэта, канешне, тупасць… Але, разумееце, без развіцця спорту вялікіх дасягненняў не будзе фізкультурнага руху, а гэта значыць, што не будзе здароў’я ў нацыі. Таму калі ёсць патрэба ў дасягненнях, трэба знайсці сродкі іх дамагчыся. У хакеі, напрыклад, выдаць пашпарты канадцам. Каб развіваўся хакей у краіне, трэба каб было рубілава хаця б паміж дзвюма камандамі. Павінна быць крывавая сеча, а не матч паміж «газмясамі». Ведаеце, што хачу яшчэ дадаць? У футболе, напрыклад, мне вельмі не падабаецца традыцыя балельшчыкаў біцца, хаміць, ламаць. Лічу, што футбольны балельшчык не павінен быць дэбілам. Чаму б нам не культтываваць уласцівая беларусам рысы у футболе? Гэта больш-меньш культурныя паводзіны, а не тое, што робіцца ў Англіі.Так, трэба ў клубных вопратках хварэць за каманду, але не зусім абавязкова пасля матча ці пад час яго кагосьці «каўбасіць». — Пра што тэксты ў новым альбоме NRM? — Пра гэты час, пра нас… Прыпеў адной з песень: «Да пабачэння, да пабачэння!У кожнага ёсць сваё прызначэнне.Да пабачэння, да пабачэння!Светлая мроя майго пакалення». Ці: «Трымаліся за рукі, адно адному глядзелі ў вочы.Скакалі праз вогнішча, разганялі аблокі,І мы амаль ужо былі там…Але лёс склаўся так, што хрусць — і папалам…» Тэксты пра тое, што сталася з намі за апошні час, што сталася ў краіне. Звычайныя рок-тэксты. Хачу падкрэсліць, што ў нас ніколі не было палітыкі ў песнях. Зараз яе таксама няма. Песні NRM пра адвечныя каштоўнасці. Тое, што адбываецца з маладым чалавекам сёння, адбывалася са мной у 20 год. Раней мне сапраўды падавалася, што палітыкі — шчырыя людзі. А яны ўсе аднолькавыя. Палітыка — вельмі брудная справа… У яе ідуць людзі, якія не смаглі рэалізаваць сябе у чымсьці: неспраўджаныя кіраўнікі, бізнэсмены, вайскоўцы, спартоўцы, паэты, музыкі. Адным словам, адыходы грамадства. — Аб чым марыце, Піт? — Мару, каб слова значыла менавіта тое, што яно значыць. Каб не было гэтага двухсэнсоўя, у якім мы жывем. Наша Канстытуцыя такая ж самая, як і ў іншых краінах ці нават лепшая. Наш Судовы кодэкс адпавядае рымскаму праву. Толькі, сука… Разумееце, немагчыма выказаць нармальна. Але ўсё хлусня!

«NRM нешта большае, чым мой любімы гурт»

Музыка, вядома, змянілася, калі засталіся ўтрох. Але генеральная лінія застаецца NRMаўская.

«Не падабаецца традыцыя балельшчыкаў біцца, хаміць, ламаць»

Параўнайце вынікі барацьбы з футболам і хакеем, якія знаходзяца на ўзроўні «Газмяса».

Паглядзіце на тое, колькі зарабляюць дзіцячыя трэнеры! Менш за 100 баксаў. Гэта, канешне, тупасць...

«У палітыку ідуць адыходы грамадства»

Хачу падкрэсліць, што ў нас ніколі не было палітыкі ў песнях. Зараз яе таксама няма.

Показать еще 16