Реклама 18+

«Хвастовіч быў маім суседам па парце»

Вядомы беларускі літаратар не баіцца хадзіць па цёмных вуліцах. Бо можа і здачы даць, і ўцячы калі што. Адкуль такія навыкі? Як адбылося знаёмста з Русланам Салеем? Каму трэба прысвяціць помнік на стадыёне «Дынама»? Чаму Яўгену Хвастовічу было ў Беларусі няпроста? Чым захапляў Аляксандр Мядзведзь? Не толькі пра гэта Адам Глобус распавёў Goals.by.

GlobusРуслан Салей назаўжды будзе зоркай для Адама Глобуса Юлія Чэпа

Вядомы беларускі літаратар не баіцца хадзіць па цёмных вуліцах. Бо можа і здачы даць, і ўцячы калі што. Адкуль такія навыкі? Як адбылося знаёмста з Русланам Салеем? Каму трэба прысвяціць помнік на стадыёне «Дынама»? Чаму Яўгену Хвастовічу было ў Беларусі няпроста? Чым захапляў Аляксандр Мядзведзь? Не толькі пра гэта Адам Глобус распавёў Goals.by.

«Добрых пісьменнікаў было заўсёды мала»

— Хто такі Уладзімір Адамчык, шырока вядомы як Адам Глобус?

— Не люблю слова пісьменнік. Для сябе яго неяк закрэсліў. Лічу сябе літаратарам.

— Чым займаецеся цяпер?

— Кніжкі пішу, карціны раблю, малюю. Сёння мяне больш цікавіць візуальнае мастацтва. У інтэрнэце можна назіраць за вялікаяй плынню, якая ўсё змятае. Гэта як раз карціны: фотаздымкі, кліпы на ютубе… Вось і я сваім чытачам і гледачам дасылаю мэсэджы пры дапамозе візуальных вобразаў.

Ведаеце, новае пакаленне лянуецца чытаць. Цяпер і дзесяць радкоў для яго складана. Інфармацыя сціснулася, яе шмат. Чытач навінавых стужак — гэта малады дынамічны чалавек. Ён не будзе губляць час на дзве старонкі тэкста. І трэба разумець, што гэты малады чалавек — самая перспектыўная і актыўная публіка сёння. Таму асноўная форма сучаснага літаратара — посцінг. Трэба хутка рэагаваць на тое, што адбываецца. Менаваіта там сёння знаходзяцца сучасныя літаратары і творцы. Яны не ходзяць у Саюз пісьменнікаў. Саюз — у мінулым.

— Як лічыце, якое месца займае сёння слова ў інтэрнэце і асабістым жыцці людзей, калі ўсё навокал — карцінкі?

— Карцінкі карцінкамі, але без слова няма чалавека. Вось дамовіліся мы з вамі, што зараз тры гадзіны дня. А гэта дамоўленасць вельмі важная і істотная!

На сам рэч гэты тэкст трэба чытаць крышку інакш. «Напачатку — слова, і слова ў Бога, і слова ёсць "Бог». Ён тут і зараз, або Бога няма.

Я некалі доўга думаў наконт слова як такога. «Напачатку было слова, і слова было ў Бога, і слова было «Бог»… Усе добра ведаюць гэты кананічны тэкст. Мне здаецца, пры перекладзе ў ім была дапушчана памылка ў фіксацыі часу. На сам рэч гэты тэкст трэба чытаць крышку інакш. «Напачатку — слова, і слова ў Бога, і слова ёсць «Бог». Ён тут і зараз, або Бога няма. Або тэкст гучыць так, або няма сэнсу пра гэта разважаць, калі ўсё ў мінулым часе. Думаю, у першапачатковым варыянце і не было мінулага часу.

— Так склалася ў грамадстве, што, не чытаючы, многія лічаць, што няма сучасных айчынных добрых твораў. Прафесія пісьменніка стала незапатрабаванай, затое журналіст выйшаў на першы план. Ці згодны вы з тым, што няма добрых творцаў ці гэта час змяніўся, а з ім, мабыць, і нейкія чалавечыя каштоўнасці?

— Добрых пісьменнікаў было заўсёды мала. Заўсёды на іх наракалі, на іх наязджалі… Я нарадзіўся ў сям’і пісьменніка. Адпаведна, сачыў за эвалюцыяй літаратуры на працягу 50 год. Цяпер кажуць, што змянілася значнасць пісьменніка. Не, толькі значнасць палітычнага пісьменніка. Сапраўды стала менш пісьменнікаў-палітыкаў, калі параўноўваць з ХХ стагоддзем. Пісьменнік Троцкі, публіцыст Мусаліні, паэт Мао Дзэдун… О, гэтая пачвара! Мао прымусіў забіць усіх вераб’ёў у Кітае, таму што тыя, па яго словах, аб’ядалі кітайцаў. Людзі паднялі вераб’ёў і трымалі іх у паветры да таго часу, пакуль мёртвыя пташкі не пападалі на зямлю. Потым іх целы сабралі і спалілі.

Як бачым, пішучы чалавек ва ўладзе — вельмі цяжкае для грамадства выпрабаванне. У ХХІ стагоддзі пісьменнік адсунуты ад палітычнага жыцця. І гэта добра. Але ж парадокс! Калі да ўлады прыходзіць сярэдні чалавек з мяшчанскімі поглядамі, гэта выглядае быццам больш карысным…

«Чытач-мастак, які натхняецца рэальнасцю з зялёнымі яблыкамі і жоўтымі лісцямі»

— Вашы творы ўключаны ў школьную праграму. Ці паказчык гэта паспяховасці літаратара?

— Не, можна, канешне, цешыць сваё самалюбства, але навошта? У школьную праграму быў уключаны адзіны мой верш пра нашу сталіцу, які пазначае сабой пэўны час, працэс, які адбываўся ў грамадстве. Зараз вяду гаворку пра ўрбанізацыю, у выніку якой насельніцтва гарадоў у Беларусі стала значна большым, чым насельніцтва вёсак. Адпаведна, наш чытач зацікавіўся гарадской культурай і новай для Беларусі ўрбаністычнай лірыкаю.

— Напэўна, ваш чытач усё ж такі не школьнік. Хто? Малады чалавек ці чалавек больш сталага ўзросту?

— Мяне цікавіць чытач-мастак, які натхняецца рэальнасцю, якому сёння з яго зялёнымі яблыкамі і з яго жоўтымі лісцямі больш каштоўнае, чым нейкае футурыстычнае заўтра, у якое імкнуліся, напрыклад, у савецкі час. На практыцы ж высвятлілася, што лепшае за ўчора заўтра нам не гарантавана! Таксама не люблю гістарычную рэтраспекцыю. Некалі там было «залатое» стагоддзе, у якім усё было мёдам намазана… Не, мяне натхняе рэальнасць. Мне цікавы рэальны малады чалавек, студэнт, у якого жыццё наперадзе. Хацелася б ствараць для яго, каб перадаць яму свой вопыт.

«Магу даць у пысу каму заўгодна»

— Вы — спартовец?

— У дзяцінстве захапляўся Аляксандрам Мядзвездем, трохкратным алімпійскім чэмпіёнам. Сам займаўся вольнай барацьбой. Але спартоўцам ніколі не быў. Ад спорта я заўсёды хацеў нейкай карысці…

У нас на раёне была такая публіка, мягка кажучы, неінтэлігентная, а проста жорсткая.

Вось, у нас на раёне была такая публіка, мягка кажучы, неінтэлігентная, а проста жорсткая. У школу хадзіў з дзецьмі са станцыі Радыятарная, з завода жалеза-бетонных канструкцый, з вёсак Кунцаўшчына ды Бараноўшчына… Хадзіў у трэцюю змену ў 16.15, таму што на гэтай вялікай прасторы была толькі адна ўстанова адукацыі. Каб спакойна хадзіць па гэткаму раёну, трэба было займацца спортам, каб навучыцца выжываць ва ўрбаністычным асяроддзі. У першую чаргу — барацьба і бег. Чаму? Калі, напрыклад, у цэнтры старэйшыя бачылі, што ты з мікрараёна, да цябе прыставалі, адбіралі сняданак ці грошы на яго. Ад старэйшых трэба было ўцякаць, з роўнымі — біцца.

— Што скажаце пра сваю фізічную форму сёння? Ці здольныя даць адпор?

— Я не баюся хадзіць па «чорных» кварталах Парыжа, таму што магу даць у пысу каму заўгодна. Магу ўцячы. Кожную раніцу разам з жонкай бегаю ў скверыку з помнікам Марату Казею. Зіма, мароз, дождж — няма розніцы. Усё роўна ўстану і пабягу.

— Акрамя Мядзведзя ёсць у вас герой у спорце?

— Для мяне заўсёды зоркай быў і ёсць Руслан Салей. Ён нават прыходзіў да мяне ў госці некалькі разоў, калі здымаўся на фота ў маёй жонкі, а потым дачкі. Руслан быў прыемным маладым чалавекам, асілкам, героем. Тое, што здарылася з ім, гэта вялікая трагедыя… Я выказаў ініцыятыву, якую многія падтрымалі, аб тым, каб назваць прозвішчам Руслана вуліцу ў Мінску.

Яшчэ хацеў бы, каб у краіне былі помнікі нашым вядомым спартоўцам. Напрыклад, для майго пакалення такі футбаліст, як Аляксандр Пракапенка, быў сапраўдным супергероем. На стадыёне «Дынама» я б хацеў бачыць не проста жалезных хлопцаў, якія бягуць, а скульптуры канкрэтных людзей. Чаму б не Пракапенка?

Нашыя праваахоўнікі панагаворвалі на Хвастовіча ўсё, што толькі змаглі прыдумаць.

Сам футбол мяне ніколі не цікавіў. А вось майго суседа па школьнай парце… У Жэні Хвастовіча было восем ці дзевяць футбольных клубаў. Калі развалілася вялікая саюзная імперыя, ён быў намеснікам дырэктара стадыёна «Дынама». У яго атрымалася з чыноўніка зрабіцца футбольным магнатам. Потым дзяржава захацела забраць у майго былога аднакласніка гэтыя клубы. Але Жэнік упёрся і быў гатовы прадаць сваю маёмасць толькі на міжнародных умовах па міжнародных коштах. Дзяржаве сказалі, што калі яна не прыме гэтых умоў, то не будзе мець права гуляць нідзе па-за сваімі межамі. Нашыя праваахоўнікі панагаворвалі на Хвастовіча ўсё, што толькі змаглі прыдумаць. Яго здымак адзін час нават вісеў на сайце Інтэрпола. Але ў рэшце рэшт усё склалася так, як і хацеў Жэня. Зараз ён жыве ў Швейцарыі.

«Мне не патрэбна, каб Навіцкі ці нейкі там Уткін распавядаў пра футбол»

— Многія героі нашай рубрыкі зазначалі, што ў савецкі час спорт быў шчырым, бо спартоўцы выступалі за Радзіму, а не за грошы. Камерцыялізаваны жа спорт не выклікае ў іх таго інтарэса, бо гульцы лёгка пераходзяць з клуба ў клуб у пошуках лепшай долі.

— Не згодзен з тым, што ў савецкі час спорт быў шчыры. Тады з людзей спрабавалі ляпіць звышчалавекаў. А вось сёння матывацыя спартоўцаў быць лепшым стала зразумелай.

Кепска, калі Гітлер і да яго падобныя загадваюць сваім спартоўцам перамагчы на Алімпійскіх гульнях, каб даказаць перавагу беласкурых над чорнаскурымі!

Спорт — гэта цырк. Па вялікім рахунку тое, што мы называем талентам, гэта і ёсць таланы, талеры, грошы. Чаму за добра выкананую працу чалавек не можа мець добры заробак? Можа. Павінен мець такую магчымасць. Кепска іншае… Кепска, калі Гітлер і да яго падобныя загадваюць сваім спартоўцам перамагчы на Алімпійскіх гульнях, каб даказаць перавагу беласкурых над чорнаскурымі! Памерці, але давесці прыдуманую перавагу. Страшна…

Спорт усё ж такі мастацтва. Людзі хозяць на спаборніцтвы, каб паглядзець і вызначыць, хто са спартоўцаў у цяперашні час найбольш таленавіты. І яшчэ… Лепш прыгожа прайграць, чым выйграць несумленна.

— У вас ёсць свой блог, вы актыўны карыстальнік сацыяльных сетак. Напэўна, пра спартовыя дасягненні беларусаў пазнаеце праз інтэрнэт, дзе і знаходзіцца той малады чалавек, для якога вы пішаце.

— Ну, канешне. Я больш мастак, таму не люблю глядзець абчапляныя рэкламай спартовыя трансляцыі, а люблю пазнаваць нешта праз некага ў жывым часопісе альбо на фэйсбуку. Хай паведамленне будзе напісана крывавата, затое шчыра і сумленна. Вось, прыязджаў «Мілан». Хлопец, каб схадзіць на гульню, адкладаў грошы са стыпендыі. Пісаў пра гэта. Цікава. Я добра стаўлюся да Уладзіміра Навіцкага, але мне не вельмі патрэбна, каб ён ці нейкі там Васіль Уткін распавёў пра футбол. Мяне больш радуе кароткае відэа галявога моманту, знятае на мабільны тэлефон і размешчанае ў інтэрнэце…

+36
Популярные комментарии
Red-n-White
0
*попросить написать стастью. Не работает у меня почему-то редактирование=//
Red-n-White
0
Голс, а можно вас попросиь? Давно интересуюсь Хвастовичем и его империей, как он прибрал к рукам все минские клубы, как к нему относятся бывшие игроки тех клубов ну и вообще все-все, что может быть интересно по этой теме.
Josh
0
"..для майго пакалення такі футбаліст, як Аляксандр Пракапенка, быў сапраўдным супергероем."
Так. Пракопу даўно трэба паставіць помнік.
Написать комментарий 4 комментария
Реклама 18+