Все новости

Віталь Гуркоў: «На першынстве Еўропы нам нават не хапала дактароў»

9 августа 2013, 20:22

Віталь Гуркоў, дзесяціразовы чэмпіен свету па тайскім боксе, распавеў, што селета на першынстве Еўропы была кепская арганізацыя. «Селетняе першынство Еўропы атрымалася даволі скомканым. Усе выглядала неяк неарганізавана. Нам нават не хапала дактароў, і звычайны медагляд займаў даволі шмат часу. Перад сваім фінальным боем я не адчуваў ніякай ліхаманкі, настрой быў спакойны. Фінальны бой у маім выкананні з украінцам Алімам Набіевым атрымаўся без лішніх пытанняў», — распавеў Гуркоў газеце «Звязда».