Все новости

БФСС аказаў падтрымку экс-трэнеру зборнай Беларусі па фехтаванні Нікалайчуку ў пытанні яго ўдзелу ў ветэранскіх спаборніцтвах у Катавіцы

25 октября 2022, 21:30

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці аказаў падтрымку Аляксандру Нікалайчуку ў пытанні яго ўдзелу ў ветэранскіх спаборніцтвах у Катавіцы.

«Аляксандр Нікалайчук — былы старэйшы трэнер зборнай Беларусі па фехтаванні, які разам з вольнымі спартоўцамі выступіў супраць гвалту і хлусні ў 2020 годзе. За яго грамядзянскую пазіцыю Аляксандру не працягнулі кантракт. Ён з’ехаў у Польшчу ў 2022 годзе, таксама выказваўся супраць вайны, падпісаў Адкрыты ліст спартоўцаў і міжнародную Антываенную дэкларацыю.

Дзякуй Беларускаму фонду спартыўнай салідарнасці. Справа ў тым, што Федэрацыя фехтавання Польшчы прыняла рашэнне не дапускаць да ўдзелу ва ўсіх польскіх спаборніцтвах спартсменаў з Беларусі і Расеі. А гэта азначае, што мае выступы ў турнірах сярод ветэранаў маглі скончыцца. Але, на шчасце, у нас ёсць BSSF. Дзякуючы рэкамендацыйным лістам і хадайніцтвам за мяне, усё вырашылася для мяне станоўча. Спаборніцтвы ўжо ззаду і сярэбраны медаль у скарбонцы... Жыве Беларусь! Разам пераможам!» – паведамляе БФСС.