Тиаго Силва: «Этот результат останется на нас клеймом на всю жизнь»

Капитан сборной Бразилии Тиаго Силва прокомментировал разгромное поражение от Германии (1:7) в полуфинальном матче ЧМ-2014.

«Этот результат останется на нас клеймом на всю жизнь. Надеюсь, моя семья поможет мне найти силы, чтобы справиться с этим», – сказал Тиаго Силва, не принимавший участия в этой игре из-за дисквалификации.

Унижение Бразилии. Как это было

Самая несчастная страна на свете

Популярные комментарии
bubnoff.alexandr
0
Тьягу Сільва, чалавек, які не мог гуляць, не здымае з сябе адказнасці за ганебнае паражэнне. Оскар і каманда нават пры 7:0 і шансах ад дзікіх немцаў у гэты дзень атрымаць на гарэхі яшчэ, усёроўна ідуць у атаку і усёж забіваюць адзін гол. Скалары, які не шукае апраўдання ў траўме Неймара і не збіраецца вінаваціць некага. Каманда, не, не так, КАМАНДА, якая сабралася разам з трэнерамі і глядзела ў вочы самі сабе пасля фінальнага свістку.
Як казаў вялікі кубінскі трэнер па боксу Карлас Альсідэс Сагарра, галоўнае, не як падае спарцмен, а як ён уздымаецца. Так, гульня Бразіліі была правальнай, таксама ганебна, што яны разгубіліся і разваліліся. Відавочна, адбыўся вялізарны правал, падобны таму, у 1950 годзе, калі недаацанілі Уругвай у фінале.
Аднак футбалісты, як мне здаецца, вытрымалі самае галоўнае, жыццё пасля правалу. Ніхто нікога не стаў рабіць “крайнім”. Разам са слязмі была і ўзаемападтрымка. КАМАНДА ЁСЦЬ. ЯНА ВЫТРЫМАЛА.
А вось ці вытрымае такі правал Бразілія – аматары, фанаты, палітыкі, хатнія гаспадыні, шпана? Здолеюць яны прыняць такі вынік і далей падтрымліваць сваіх лепшых, самых моцных і паспяховых людзей? Альбо скарыстаюцца такім правалам каб плюнуць у спарцменаў, прыпомніць с зайздрасцю іх вялізныя даходы (між іншым, заробленыя ўласнымі працай, потам, траўмамі, сціснутымі зубамі). Ці можа пачнуць граміць машыны і будынкі (не таму, што так моцна перажываюць з-за футбола, а таму што з’явіўся повад і спрыяльныя ўмовы каб узняць народ на дэбош).
І калі народ сёння растопча і знічтожа сваю каманду, раблю прагноз аб закаце слаўнай эпохі бразільскіх чарадзеяў мяча. Ну не захоча ў будучым хлопча, які сёння разам з бацькамі плюе ў каманду, біцца за родны сцяг і краіну.
Калі лік стаў 4:0, з’явілася думка: “А гуляць жа далей неяк трэба, ніхто для бразільцаў гульню не спыніць”. І тыя неяк гулялі. А немцы “бажылі”, давілі, забівалі… Дарэчы, першы нямецкі гол напомніў такіж недарэчны мяч у вароты зборнай Беларусі ад Харватыі. Тады тры нашых абаронцы пабеглі на аднаго харвата, учора 6 бразільцаў на вуглавым кінуліся на 2 суперніка. Тады Штанге была вельмі неабходна перамога, учора упершыню перад пентакампіёнамі паўстала моцная каманда на турніры. Магчыма, галоўнай прычынай правалу у абодвух выпадках будзе даўленне зверху і знізу, прыгнечаны псіхалагічны настрой з-за неабходнасці перамагчы любым коштам. Зборныя не верылі, што іх краіны даруюць паражэнне. Такія каманды не могуць быць пераможцамі, а такія народы, што гатовы раздушыць пры першай жа няўдачы сваіх салдат на перадавой, не маюць права мець перамогі.
Цікава, калі б зборная Беларусі па хакею вось так жа ўдрызг прайграла б свой чвэрцьфінальны матч Швецыі на Мінск-Арэне (дзе-небудзь 11:1)? Ці вытрымалі б мы гэты экзамен? І каманда, і яе народ? Прабачце, у народ дакладна не веру.
І апошняе, немцы пасля фінальнага свістку выглядалі як пераможцы сусвету. Веру, іх пакараюць. Сёння ўбачым, Аргентына ці Галандыя.
Написать комментарий
Реклама 18+