Все новости

Сяргей Пузанкевіч: «У рэчышчы беларускамоўнасьці «Тарпэда-БелАЗ» будуць навіны, і яны будуць са знакам «плюс»

22 марта 2015, 14:08
9

Прэс-аташэ жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» Сяргей Пузанкевіч паведаміў, які сюрпрыз рыхтуе сваім прыхільнікам жодзінскі калектыў.

«Тое, што менскае «Дынама» упершыню будзе пісаць прозьвішчы гульцоў на беларускай мове, безумоўна, мяне парадавала. Але трэба згадаць, што менавіта наш футбольны клюб — «Тарпэда-БелАЗ» — зьяўляецца піянэрам у гэтай справе. Згадаем 2007 год: пасьля апытаньня сярод нашых прыхільнікаў мы прыйшлі да высновы, што трэба пераходзіць да беларускай мовы. На вялікі жаль, асабіста для мяне, некалькі апошніх гадоў мы пішам прозьвішчы футбалістаў па-расейску — фармальна на той падставе, што гэта адна зь дзяржаўных моваў.

А што да таго, як будзе ў гэтым сэзоне? Усё ж хочацца захаваць інтрыгу да канца. 6 красавіка ў нас таксама адбудзецца традыцыйная сустрэча з заўзятарамі і вось акурат да гэтага дня я, скажам так, трымаю маўчаньне.

Інтрыгую прыхільнікаў жодзінскай каманды, а можа, прыхільнікаў і ўсяго беларускага футболу. Адзінае, магу сказаць, што будуць навіны, і яны будуць са знакам «плюс». Нават канкрэтызую: у рэчышчы менавіта беларускамоўнасьці футбольнага клюбу «Тарпэда-БелАЗ», – паведаміў Пузанкевіч.

Показать еще 9