Все новости

Аляксандар Пуціла: «Навіцкі спрабуе падчас рэпартажу перайсьці на беларускую мову. Але на двух-трох сказах усе заканчваецца»

10 июля 2016, 21:58
5

Колішні камэнтатар НТРК Аляксандар Пуціла згадаў, калi Ўладзімер Навіцкі веў трансьляцыі на беларускай мове.

«Уладзімер Навіцкі спрабуе падчас рэпартажу перайсьці з расейскай на беларускую і пры гэтым дадаць: сябры, мы можам і так, і так. Як бы маючы на ўвазе, што гэта для нас увогуле беспраблемна. Але на двух-трох сказах усё заканчваецца — адрозна ад Паўла Баранава, які словам і справай падкрэсьлівае моўны прыярытэт.

Наогул Уладзімера Мікалаевіча крытыкуюць, што ён, як чалавек пэнсійнага ўзросту, мае ў сваім арсэнале набор штампаў, якія і выкарыстоўвае. Многім не падабаецца, што ён падчас гульні размаўляе з гледачамі, а то і сам з сабой. Але калі наракаюць, што ў Беларусі няма школы камэнтатараў, то дзе яна наагул ёсьць? Па-першае, трэба, каб вучылі дасьведчаныя людзі. Па-другое, усё ідзе ад чалавека: калі ён жадае вучыцца, то будзе ісьці да мэты. І я веру: што тычыцца беларускай мовы, яна абавязкова вернецца», – сказаў Пуціла.

Показать еще 5