Минское «Торпедо» помогает собрать деньги на операцию болельщику команды

Минское «Торпедо» помогает собрать деньги на лечение болельщика, который болеет раком кожи. На операцию необходимо собрать две тысячи долларов.

«Найвялікшая каштоўнасць мінскага Тарпеда – гэта яго заўзятары.

Сябры аднаго з нашых прыхільнікаў, Алега Аляксандравіча Радзюка, які хварэе на рак скуры, абвясцілі аб зборы сродкаў на неабходную аперацыю.

Яна каштуе: 2000 (дзве тысячы) даляраў.

Дзядзька Алег, як называюць яго сябры і знаёмыя, дастаткова вядомая асоба не толькі сярод Чорна-Белых, але і многіх беларускіх спартоўцаў, ён з’яўляецца даўнім адданым заўзятарам Тарпеда і вядомым беларускім майстрам па вытворчасці экіпіроўкі для двубояў.

У часы, калі наш клуб яшчэ не меў прафесійнага статусу і выступаў у 4 дывізіёне, менавіта Алег Радзюк, як прадпрымальнік, заўжды падтрымліваў аўтазаводцаў.

«Тарпеда» далучаецца да просьбы сяброў дзядзькі Алега і заклікае нашых заўзятараў да салідарнасці:

Аказаць матэрыяльную дапамогу Алегу Радзюку на лячэнне ад раку скуры, можна наступным чынам:

1. Перавесці сродкі на наступныя рэквізіты дабрачыннага рахунку:

BY18 AKBB 3134 0000 0736 9542 0355 (BYN)

BY85 AKBB 3134 0000 0737 1542 0355 (EUR)

BY03 AKBB 3134 0000 0737 0542 0355 (USD)

БІК: AKBBBY21527

Філіял №527 ААТ «АСБ Беларусбанк»

Атрымальнік: Радзюк Алег Аляксандравіч

2. Набыць экіпіроўку:

У той жа час Вы таксама можаце дапамагчы, набываючы экіпіроўку для двубояў у дзядзькі Алега. Усе прылады робяцца ўручную і вылучаюцца высокай якасцю, пацверджанай шматлікімі беларускімі байцамі. Прадукцыю маркі «ALEH» можна замовіць непасрэдна ў самога Алега Радзюка па тэлефоне: +375 29 779 03 63».

Реклама 18+