Іван Маеўскі: «Мы павінны размаўляць па-беларуску. Быкава, Купалу, Коласа павінен ведаць кожны»

Гулец зборная Беларусі Іван Маеўскі адказаў «Нашай Ніве», ці размаўляе ён па-беларуску.

«Так, я ўмею размаўляць па-беларуску. Але, на жаль, вельмі доўга не карыстаўся роднай мовай. Я некаторы час гуляў у Польшчы, таму ў маёй галаве шмат зблытана словаў.

Я лічу, што мы павінны размаўляць па-беларуску. Тое, што прэзентацыя прайшла ў такім файным месцы – гэта добры знак. Калі вучыўся ў школе, то вельмі добра і размаўляў, і шмат чытаў па-беларуску. Помню з таго часу і Васіля Быкава, і Янку Купалу, і Якуба Коласа. Гэта тыя асобы, каго павінен ведаць кожны», – сказаў Маеўскі.

Популярные комментарии
tihan111
+63
Паважаю такiх людзей, якiя прымаюць удзел у новай Беларусi. Яшчэ болей стау паважаць Iвана!
Zmicher
+43
Ну то спадзяемся, што зборная аддзячыць беларускамоўны сектар Б-12 за тое што яны вяртаюцца на трыбуны ў матчы з Сан-Марына!
Siarhei.blr
+39
Беларуская мова актыўна адраджалася, але прыйшоў цыган і ўсё прыпыніў
Ответ на комментарий Luban.
Не надо было при СССР уничтожать язык, а после развала почему не начали возраждать?
Написать комментарий 52 комментария
Реклама 18+