Все новости

Іван Маеўскі: «Мы павінны размаўляць па-беларуску. Быкава, Купалу, Коласа павінен ведаць кожны»

4 сентября 2018, 11:40
58

Гулец зборная Беларусі Іван Маеўскі адказаў «Нашай Ніве», ці размаўляе ён па-беларуску.

«Так, я ўмею размаўляць па-беларуску. Але, на жаль, вельмі доўга не карыстаўся роднай мовай. Я некаторы час гуляў у Польшчы, таму ў маёй галаве шмат зблытана словаў.

Я лічу, што мы павінны размаўляць па-беларуску. Тое, што прэзентацыя прайшла ў такім файным месцы – гэта добры знак. Калі вучыўся ў школе, то вельмі добра і размаўляў, і шмат чытаў па-беларуску. Помню з таго часу і Васіля Быкава, і Янку Купалу, і Якуба Коласа. Гэта тыя асобы, каго павінен ведаць кожны», – сказаў Маеўскі.

Показать еще 58