Все новости

«Цмокі-Мінск»: «Дзякуючы Капскаму пра нашу краіну даведаліся ў розных кутках Еўропы»

22 сентября 2018, 20:26

Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» выказаў спачуванні футбольнаму клубу БАТЭ ў сувязі са смерцю старшыні праўлення Анатоля Капскага.

«Баскетбольны клуб у асобе старшыні  Юрыя Іванавіча Шаколы вказвае в спачуванні футбольнаму клубу БАТЭ, а таксама родным і блізкім Анатоля Капскага.

Анатоль Анатолевіч зрабіў велізарны ўнёсак у развіццё беларускага футбола і спорту ў цэлым. Дзякуючы яму пра нашу краіну даведаліся ў розных кутках Еўропы, а беларускія фанаты змаглі назіраць грандаў сусветнага футбола ў Барысаве і Мінску.

Мы будзем помніць яго як сапраўднага фаната сваёй справы. Ён назаўжды застанецца ў гісторыі спорту і нашых сэрцах».