Все новости

Мікалай Януш: «Уладзімір Журавель – тонкі псіхолаг, старшы таварыш для нас, для футбалістаў. Вечная памяць...»

21 ноября 2018, 11:14
9

Нападаючы «Нёмана» Мікалай Януш выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Уладзіміра Журавеля.

«Лёс... «Такі ў яго лёс»- звычайна кажуць людзі...

2012 год. Першы мой год у Салігорску. Пачатак чэмпіянату, я зусім не гуляю ў асноўным складзе, выходжу толькі на змену ў другіх таймах. Гэта нармальнае становішча для нашай прафесіі, галоўны трэнер вырашае каму гуляць сёння, каму заўтра. Я канешне незадаволены, што амаль не маю шанцу, каб праявіць сябе. У галаву пачынаюць лезці розныя думкі аб змене каманды. І тут на адной з трэніровак да мяне падыйшоў Іваныч і пачаў так здалёк свой расказ. Ён казаў пра маю сітуацыю, але ў трэцяй асобе. Нават знайшоў некі прыклад з футболу. Спакойна растлумачыў, што пакуль чалавек (футбаліст) не гатовы да пэўных выпрабаванняў, то не трэба яго падстаўляць і кідаць у пекла. З яго слоў я зразумеў, што на яго аказваюць ціск з пытаннем: «Чаму не гуляе Януш, мы ж яго купілі ў Брэста зімой?»

Не выпускаючы меня на поле, ён толькі хацеў абараніць мяне, таму што лічыў, што я яшчэ не гатовы дасканала. Такім чынам ён неяк адчуў мае перажыванні і вырашыў пагутарыць са мной у той самы час, калі гэта было неабходна для мяне. Пасля гэтага я стаў спакойна працаваць на трэніроўках і чакаць свой час. Дачакаўся, і ў першым сваім салігорскім годзе згуляў 22 гульні і зарабіў сярэбраны медаль. У гэтым і быў увесь Уладзімір Іванавіч, тонкі псіхолаг, старшы таварыш для нас, для футбалістаў. Вечная памяць...

Такі ў яго лёс «- звычайна кажуць людзі...» – напісаў Януш.