Все новости

Павел Белавус: «У федэрацыі ў Румаса больш прадстаўнічая функцыя. Калі ён і вырашае, то самыя важныя стратэгічныя пытанні, а не дробныя»

10 января 2019, 12:59

Заснавальнік Symbal.by і «Арт-Сядзібы» распавёў пра супрацу са старшынёй АБФФ Сяргеем Румасам.

«Калі казаць пра футбол, яны дасягнулі першай пастаўленай мэты. Якая яна была? Выйсці з групы ў Лізе нацый. Гэтая задача выканана. У тым ліку не ведаю, мы ў гэтым дапамаглі. Што будзе далей? Альбо поспех, альбо правал. Альбо наогул сенсацыя, што мы патрапім на Еўра.

Наконт Румаса-прэм’ера. Ён прышпільны дзядзька. Мне падаецца, пакуль што ён такі цікавы. Вельмі цікава гаворыць па-беларуску, як беларускі ксёндз. Першае паращ

Прадстаўнікам дэпартамента маркетынга федэрацыі я не раз казаў: «Давайце мы з ім сустрэнемся, распавядзем, якія мы добрыя, чаго хочам і растлумачым, чаму важна каб на стадыёне паралельна маглі прысутнічаць бел-чырвона-белы сцяг і чырвона-зялёны. Прапаноўвалі, гаварылі пра гэта, але яны сказалі: пакуль у дзядзькі шмат пытанняў. Краіна, прэм’ер-міністр. У федэрацыі ў яго больш прадстаўнічая функцыя. То бок ён усё ж такі, калі і вырашае, то самыя важныя стратэгічныя пытанні, а не дробныя. 

Пакуль у іх не было такого жадання. І мы не супернастойвалі, але было б цікава», – сказаў Белавус у інтэрв’ю «Радыё Свабодзе».