Януш развітаўся з «Шахцёрам»: «Увесь клуб для мяне, як другая сям’я. Кожны раз пасля пройгрышу я адчуваю, што мы падвялі ўсіх вас»
Форвард Мікалай Януш развітаўся з «Шахцёрам».
«Вось з такімі лічбамі я пакідаю «Шахцёр».
За гэты доўгі час, што мы разам увесь клуб для мяне, як другая сям’я. Усім супрацоўнікам нашага офіса, кухарам ( заўсёды было вельмі смачна), аграномам (Росця – ты лепшы ў сваёй справе), працаўнікам базы – выражаю шчырую падзяку! Вы робіце сваю справу так добра, што нам застаецца думаць толькі аб футболе і кожны раз пасля пройгрышу я адчуваю, што мы падвялі ўсіх вас. Жадаю вам заставацца такімі ж прафэсіяналамі і далей!
Хочацца адзначыць лепшага спартыўнага адміністратара ў нашай краіне: Новіка Аляксандра, або проста Міхалыча! Сваёй працай ён узняў узровень абслугоўваньня футбалістаў да небывалай вышыні ў нашай краіне! Жадаю яму крыху зберагчы сябе і больш адпачываць!
Усе гады ў клубе я працаваў разам з майстрамі масажу, абодва Мікалаевічы: Віктар і Андрэй. Гэта супер прафэсіяналы, заўсёды гатовыя да любых просьбаў, таксама пастаянна працуюць без перадыху.Выражаю падзяку хлопцу, без якога немагчыма ўжо ўявіць медыцынскую службу: Доўнару Зміцеру, або Сяргеічу. Трэнер-рэабілітолаг, які цалкам адданы сваёй працы, праз яго рукі прайшлі амаль усе футбалісты, якія малі пашкоджанні на працягу ўсяго года!
Дзякуй вам хлопцы за добрыя адносіны!
За гэтыя гады я пазнаёміўся са многімі футбалістамі і трэнерамі. Спадзяюся, што нікому не зрабіў шкоды, стараўся дапамагаць ўсім, чым магу!
Да пабачэння, Сябры!» – напісаў Януш у сваім Instagram.