Все новости

«Крумкачы»: «Верым, што неўзабаве гэты цемны час скончыцца і ў Беларусь вернецца сонца!»

13 августа 2020, 13:17
2

«Крумкачы» звярнулicя з прапановай спынiць жахлівыя падзеi ў Беларусi.

«Сябры, у апошні час футбол для ўсіх нас адышоў на другі план. У нашай краіне адбываюцца жахлівыя і недапушчальныя падзеі. НФК «Крумкачы» выступае супраць гвалту і бязмежжа з любога боку. Апамятайцеся — усе мы суайчыннікі і грамадзяне адной прыгожай краіны. І кім бы мы ні былі, якія ролі не выконвалі — заўсёды трэба памятаць пра гэта. Мы выказваем падтрымку ўсім затрыманым і іх родным і жадаем хутчэй вярнуцца на свабоду. Верым, што неўзабаве гэты цемны час скончыцца і ў Беларусь вернецца сонца!» – перадае зварот тэлеграм «Крумкачоў».