Все новости

Мікалай Януш: «Іслач» – самая прафесійная каманда за ўсе 20 год маёй кар´еры»

6 января 2021, 21:04
33

Нападаючы Мікалай Януш развітаўся з клубам «Іслач».

«Паважаныя сябры. З вялікім шкадаваннем я прыняў рашэнне пакінуць «Іслач». Мне хочацца выразіць падзяку ўсім з кім давялося працаваць на працягу гэтага года! Кіраўніцтву і трэнерам за тое, што аказалі давер і паклікалі да сябе ў каманду! Усіх гульцоў за тое, што нягледзячы на цяжкае фінансавае становішча яны паказвалі прафесійныя адносіны да сваёй справы! У сувязі з гэтым я магу сказаць, што «Іслач» – самая прафесійная каманда за ўсе 20 год маёй кар´еры!

Дзякуй вам хлопцы, што такімі адносінамі захоўвалі ў мяне матывацыю добра гуляць і імкнуцца не падвесці вас! Спадзяюся, што мне атрымалася гэта зрабіць! Наша клюбная медыцына гэта: лекар Генадзіч, масажысты Алегавіч і Іванавіч. Генадзіч лячыў нас сваім спакоем, другіх магчымасьцяў у яго не было. Так як я зусім не раблю масаж, то Алегавіч для мяне гэта майстар чаю, а Іванавіч дзіджэй у раздявальне (хаця музыку выбіраў так сабе, заўсёды з ім спрачаўся на гэтую тэму). Дзякуй вам за пазітыўны настрой! Барсукоў Мікалай. Адміністратар. У такім клубе, як «Іслач», гэта больш, чым проста адміністратар, гэта чалавек, які ўсё ведае і за ўсё адказвае. Няма аніводнага пытання, якое ён бы не вырашыў, нават у сітуацыі абмежаванных магчымасьцяў! Дзякуй табе Мікалай за цёплыя адносіны наогул да ўсіх гульцоў!

Ну і канешне выражаю падзяку ўсім прыхільнікам «Іслачы». Іх мала, але яны вельмі шчырыя, добрыя і прыемныя людзі! Вашу падтрымку мы адчувалі на ўсіх гульнях! Жадаю «Іслачы» развівацца і далей! І стаць у будучыні моцным клубам!» – напісаў Януш.

Показать еще 33